развінці́цца, ‑вінчуся, ‑вінцішся, ‑вінціцца; зак.
1. Адпусціцца, адвінціцца (аб чым‑н. завінчаным або звінчаным). Часткі прыбора развінціліся.
2. перан. Разм. Стаць нявытрыманым, аслабець маральна і фізічна. Горбікаў сумеўся, адклаў відэлец, узяў нож. — Нервы развінціліся, браток. Хворы я зусім, — спрабаваў ён апраўдацца, напаўняючы шклянкі. Дудо. // Стаць непаслухмяным, свавольным; распусціцца. Дзеці развінціліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.
1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад. Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Арабей.
2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку. Мядзёлка.
[Ад лац. referre — дакладваць, паведамляць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спёка, ‑і, ДМ спёцы, ж.
Моцная гарачыня ў паветры, нагрэтым сонцам; спякота. Спёка стаіць тыдзень, месяц, а на небе ні хмурынкі. Бялевіч. Бяру і я з рукі тваёй, Памір, Смарагд жывы аб спёцы на ўспамін. Калачынскі. // Цеплыня, якая выдзяляецца чым‑н. гарачым, нагрэтым. Жалеза холад ды спёка печаў. Летка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Вучэнне аб стылях мовы. Лацінская стылістыка. Стылістыка рамантызму.
2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае стылі мастацкіх твораў. // Сукупнасць вобразных сродкаў мовы якога‑н. мастацкага твора, пісьменніка, літаратурнай школы і пад. Схільнасць да знешне яркіх .. вобразаў адчуваецца ў самой стылістыцы ранніх твораў К. Чорнага. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туры́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турыста, турыстаў. Турысцкая база. □ Сцяпан купіў турысцкую пуцёўку і падаўся .. да берагоў Чорнага мора. Радкевіч. Наша турысцкая група зрабіла ўжо немалы шлях па краіне, наведала многа вялікіх і малых гарадоў, і ў кожнага з нас было што ўспомніць і аб чым падумаць. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхвалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
1. і што. Прывесці ў рух паверхню чаго‑н.; выклікаць хвалі. Шторм усхваляваў возера. Вецер усхваляваў жыта.
2. каго. Прывесці ў стан хвалявання, непакою; устрывожыць. Расказ хлопчыка да слёз ўсхваляваў Марыну Мікалаеўну. Кавалёў. Шырокім шляхам прыляцела ў вёску чуткі аб рэвалюцыі. Яна ўсхвалявала людзей. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эліта́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны, належыць да эліты (у 2 знач.). Элітарная адукацыя.
2. Звязаны з буржуазнымі тэорыямі аб натуральным дзяленні грамадства на выбраную меншасць, прызваную займаць у ім пануючае становішча, і масу народа. Элітарныя ідэі.
•••
Элітарная культура — культура для выбраных, якая супрацьпастаўляецца буржуазнымі ідэолагамі т. зв. масавай культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вятро́ўка ’ятроўка’ (Жд., 2), ветроўка (КТС). Утвораны ад ятроўка (гл.) у выніку далучэння пратэзы в‑ (аб тэрыторыі распаўсюджання пратэзы гл. ДАБМ, к. 47). Параўн. вячай/ячай, вікона/ікона і інш. Больш падрабязна аб такой з’яве гл. пад вячай. Гл. яшчэ ватроўка ’ятроўка, жонкі родных братоў адна для другой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́дла ’труп жывёліны, мярцвячына; аб кім-, чым-н. вельмі дрэнным’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Грыг., Мядзв., Гарэц.), па́дліна ’тс’ (ТС), па́дло ’аб тым, хто благі’ (Сл. ПЗБ). З польск. padło ’тс’ (Карскі, Белорусы, 146), таксама як і па́дліна < польск. padlina (Кюнэ, Poln., 83). Да падаць (Брукнер, 390).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разго́гаць ’разбіць’, разго́гацца ’разбіцца’ (Нас.). Да го́гаць ’біць адно аб другое’, го́гнуць ’стукнуць’, го́ганне ’удар аднаго звонкага прадмета аб другі’ (Нас.), укр. го́гіт ’іржанне’, ’моцны і працяглы гук, шум’. Гукапераймальныя ўтварэнні, параўн. ЭССЯ, 6, 194–195. Звонкі варыянт у раско́каць ’разбіць’ (што звязана з кока ’яйка’, ко́кнуць, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)