казначэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Асоба, якая ведае грашовымі сродкамі якой-н. установы або грамадскай арганізацыі.

К. прафкама.

|| прым. казначэ́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляву́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Гаварыць абы-што, малоць языком без толку, пустое.

|| зак. напляву́згаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пляву́зганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабо́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Металічная дужка, убітая ў дзверы вечка і пад., што служыць для навешвання замка.

|| прым. прабо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Памыліўшыся ў разліках, меркаваннях, аказацца ў нявыгадным становішчы.

Я тут нічога не прагадаў.

|| незак. прага́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарасці́ць, -ашчу́, -о́сціш, -о́сціць; -о́шчаны; зак., што.

Дачакацца паяўлення растка.

П. насенне перад пасадкай.

|| незак. праро́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. праро́шчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызва́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Унутраная цяга і здольнасць да якой-н. справы, прафесіі.

П. да ваенна-марской справы.

Настаўнік па прызванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Яшчэ больш павялічыць, памножыць.

П. грамадскае багацце.

|| незак. прымнажа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прымнажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., што.

Ажыццявіць на справе.

П. веды на практыцы.

|| незак. прымяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прымяне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпадо́бніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак., да каго-чаго.

Стаць падобным да каго-, чаго-н.

|| незак. прыпадабня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. прыпадабне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., што.

Сунучы, наблізіць.

П. куфар да сцяны.

|| незак. прысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прысо́ўванне, -я, н.