нездаво́ленасць, ‑і, ж.

Стан нездаволенага, яго пачуцці, перажыванні. У голасе Просі прагучала нездаволенасць. Васілевіч. — Э-э, пачакай, — не тоячы нездаволенасці, сказаў Ваўчок. — Ты хочаш, каб табе ўсё падалі адразу. Хадкевіч. У душы Яўгена Данілавіча расла нездаволенасць Карніцкім. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытво́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і прытворшчык (прытворшчыца). — А ты не прачытаў бы дзённіка сястры, каб ён трапіў табе на вочы? Не люблю прытвораў! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спавясці́ць, ‑вяшчу, ‑вясціш, ‑вясціць; ‑вясцім, ‑весціце; зак., каго-што, аб чым і з дадан. сказам.

Тое, што і апавясціць. [Пан Юры:] — Накрыйся, кажу табе. Ідзі ў чалядню. Папрасі там гарэлкі. І аўса каню. — Не, — сказаў мужык. — Загадана яшчэ спавясціць... Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няўчо́м (не въ чомъ) ’ах як; вось чаму; вось табе (і)’ (Нас.), ’нездарма’ (Барцоўскі, Шляхціц Завальня), неўчом ’нездарма, то-та ж’ (ТС), параўн. польск. niewczym, niewczymci ’тс’. Першаснае спалучэнне, раскрытае Насовічам, што было заменена пазней спалучэннем у нечым (гл. нешта), польск. w nieczym ’у чымсьці’, далей ’не ўпустую’, ’нездарма’ (Брукнер, 362). Карскі (2–3, 453) цытуе народныя песні з формамі учом: учом ты ни цвила? у чом замуж ни ишла?, якія дэманструюць першаснае спалучэнне; у тым жа значэнні ’чаму’, гл. чом: чом ты, каваль, ни куеш (там жа). Параўн. няўком.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раўня́, ‑і, ж.

Разм. (часцей з адмоўем). Чалавек, роўны другому па якіх‑н. прыкметах (па ўзросту, па сацыяльнаму становішчу, па ведах і пад.). Хоць Зубок быў і старэйшы за нас, а трымаўся, як наша раўня. І мы любілі Косцю за гэта. Вітка. [Кацярына:] Да мяне сватаюцца людзі — не табе раўня. Крапіва. — Мяне лёд не вытрымае, — апраўдваўся Міхась. — Я цяжкі. Не раўня табе. Хомчанка. / у знач. зб. Аднагодкі. У гарачыні вялікага клопату мінала жыццё ў мяне і ў мае раўці, у нас не было часу заўважаць, што яно мінае. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аджава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.

Жуючы, аддзяліць. // перан., безас. Аддзяліць, пашкодзіўшы, пакалечыўшы чым‑н. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала грывай малатарні. Брыль.

•••

Табе (яму, ёй) цяляты язык аджавалі гл. цяля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заву́лак, ‑лка, м.

Невялікая вуліца, якая звычайна злучае дзве іншыя вуліцы. Некалькі крокаў па вузкай вуліцы, потым яшчэ трошкі па завулку — і тут жа табе высокі, круты бераг. Кулакоўскі. Прайшоўшы некалькі вуліц і завулкаў, Лабановіч накіроўваецца на прыстань. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наку́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад накурыць.

2. у знач. прым. Разм. Напоўнены тытунёвым дымам. Калі заходзіш у накураны пакой, табе адразу становіцца цяжка дыхаць. Шахавец. Мы сядзелі ў цёплым, накураным вагоне, шчасліва смяяліся і гаварылі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́хаўка, ‑і, ДМ ‑хаўцы; Р мн. ‑хавак; ж.

Груб. Нос. [Валодзя:] — А ну зараз жа парві!.. — Не буду... — заенчыў Янік, сціснуўшы грошы ў кулаку і засунуўшы руку за пазуху. — Ах, не будзеш... Дык я табе ўсю нюхаўку растаўку... Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслу́шны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паслухмяны. Я быў хлопец паслушны і любіў, калі мяне за гэта хвалілі. Колас. Я адзін, трэці дзень Мне паслушны плугі. Нядзведскі. Іду, мая мара, Паслушны табе — Я ў буднях жыцця сапраўды прытупеў. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)