насцяро́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і насцярожаны (у 2 знач.). У паставе, у чуйным нахіле галавы, у насцярожлівым чаканні, што, відаць было, ахапіла яе, угадвалася жанчына, якая ўжо ведала, хто яна ёсць. Карпаў. Раней.. [Максім] заўсёды думаў, што падобны на маці. А цяпер, як у бацькі, выпукліліся надброўі.. І прабіўся ў вачах сухі, насцярожлівы бляск. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недасве́дчанасць, ‑і, ж.
1. Адсутнасць ведаў, звестак аб кім‑, чым‑н. Недасведчанасць у пытаннях мастацтва. □ Мы не ведалі, як у нас на заводзе з ліццём, але сваю недасведчанасць паказваць не збіраліся. Б. Стральцоў.
2. Адсутнасць, недахоп жыццёвага вопыту. Наіўны ідэалізм, што некалі грэў іх юнацкія душы, быў адкінуты самім ходам жыцця, як толькі па змену недасведчанасці прыйшло веданне. Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непатрабава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Сціплы ў сваіх патрэбах. Аляксандр Акімавіч добры чалавек, але ж занадта аскетычны нейкі і непатрабавальны да жыцця. М. Стральцоў. // Які можа расці, існаваць у розных умовах (пра расліны, жывёлу). Лішайнікі — самыя непатрабавальныя расліны. // Просты, без прэтэнзій. Непатрабавальны густ.
2. Які не прад’яўляе высокіх патрабаванняў да каго‑н.; які не вызначаецца патрабавальнасцю. Непатрабавальны камандзір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаві́цца, ‑даўлюся, ‑давішся, ‑давіцца; зак., чым і без дап.
Задыхнуцца ад чаго‑н., што засела, затрымалася ў горле. Падавіцца яблыкам. Падавіцца рыбнай кветкай. □ [Аленка:] — Куры тут. Стаміўся ж. — Угу, — падавіўся зацяжкай Міхась і закашляўся. — Затое давёў машыну да ладу. Можна ехаць спакойна. Б. Стральцоў. / у лаянк. ужыв. — Падавіся ты гэтым сваім ордэрам, — зусім спакойна, без злосці сказала Марына. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рна 1,
Прысл. да парны 1 (у 1 знач.); парамі. Парна размешчаныя лісты.
па́рна 2, безас. у знач. вык.
Аб вільготным, душным паветры. Ноччу была навальніца з ліўнем, але свежасці не прынесла. У вільготным паветры па-ранейшаму парна. В. Вольскі. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., каго-што, чаго, аб кім-чым, пра каго-што, з дадан. сказам.
Тое, што і пытаць. Чалавек з перавязанай рукой усё пытаўся: — Братцы, а ў вас немцаў часам нямашака? Лынькоў. І прагна пальцы з пальцамі спляталіся, І нічыйго дазволу не пыталіся. Макаль. Рыгор пытаўся [у доктаркі] пра жыццё, пра бальніцу, так, пустую размову заводзіў. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нава́лам, прысл.
1. Без парадку, кучай. У куце навалам ляжалі вінтоўкі. Новікаў. Узбоч дарогі, што аднекуль з-за пакрыўленых, замшэлых хмызоў падступала да аэрадрома, навалам ляжала вялікае каменне. М. Стральцоў.
2. Разм. Натоўпам, вялікай масай. [На левым флангу] былі лепшыя падыходы для немцаў, дык яны лезлі на партызанскія пазіцыі навалам. Кулакоўскі.
3. Разм. У вялікай колькасці. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нае́дак, ‑дку, м.
Разм. Тое, чым можна наесціся; пажыўнасць яды. Яблыкі — не вялікі наедак. Які з цукерак наедак? □ Даўгулевіч.. абсмоктваў гусіныя лапкі. Наедак, праўда, невялікі, але Даўгулевіч не мог ад яго адарвацца. Гурскі. [Цешча:] — Ат, кідай сёрбаць, які з таго варыва наедак. Я табе, Міхаська, лепш драчонаў.. дам. Б. Стральцоў. // Пажыва. У засені зараснікаў нерухома стаяць вялізныя, як плашкі, шчупакі, пільнуючы сабе наедку. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. і чаго. Насыпаць чаго‑н. у многіх месцах, усюды або ў вялікай колькасці. Панасыпаць курганы. □ За мінулую ноч столькі ўсюды панасыпала снегу, што і кроку ў бок ад дарогі нельга ступіць. М. Стральцоў.
2. Сыплючы, напоўніць усё, многае. Каля свірка хлопцы згружалі з фурманак мяхі з жытам і лаяліся.. — Бач ты, панасыпалі, як завязаць. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што.
Прымацаваць да чаго‑н. што‑н. ліпкае або чым‑н. ліпкім; прыклеіць. Прыляпіць аб’яву да сцяны. □ Янка прыляпіў свечку воддаль ад бочак і ўзяўся за работу. Ваданосаў. // перан. Разм. Даць каму‑н. (прозвішча, мянушку). [Доктарку] Рыгор добра ведаў. Яшчэ пазалетась на практыцы пазнаёміўся і мянушку ёй прыляпіў: «Сучок». Б. Стральцоў. // Разм. Прырабіць, прымацаваць да чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)