пуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік пурызму. Для пурыстаў трыццатых — саракавых гадоў стыль Гогаля здаваўся нязграбным. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

традыцыяналі́ст, ‑а, м.

Прыхільнік традыцыяналізму. Я. Лучына і ў эстэтыцы і ў тэхніцы пісьма быў перакананы традыцыяналіст. Лазарук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манархі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік манархізму. Ашалелы манархіст, .. [Ланской] змагаўся за абсалют улады больш ўтрапёна, чым самі ўладары. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабо́рнік, ‑а, м.

Заўзяты прыхільнік, абаронца каго‑, чаго‑н. Жывая слава пераможцам бою, Паборнікам і праўды і дабра. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празелі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Кніжн.

1. Той, хто прыняў новую веру.

2. Новы і гарачы прыхільнік чаго‑н.

[Грэч. prosēlytos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славянафі́л, ‑а, м.

Прыхільнік славянафільства. Славянафілы прапаведавалі ўсё старое, патрыярхальнае і выслаўлялі ідэю чуллівага адзінадушша народа, і цара. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмакра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік дэмакратыі.

Дэмакраты выказалі свае погляды.

2. Член дэмакратычнай партыі.

3. Чалавек дэмакратычнага (у 2 знач.) укладу жыцця, поглядаў.

|| ж. дэмакра́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асіміля́тар, ‑а, м.

1. Той, хто праводзіць асіміляцыю, прыхільнік асімілятарства.

2. Спец. Арганізм або частка арганізма, якая асімілюе пажыўныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяле́ктык, ‑а, м.

1. Прыхільнік, паслядоўнік дыялектычнай філасофіі; проціл. метафізік.

2. Уст. Асоба, якая добра валодае дыялектыкай (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піэты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прыхільнік піэтызму (у 1 знач.).

2. Кніжн. Чалавек, схільны да піэтызму (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)