наўра́д, прысл.

Малаверагодна. [Салавей:] — Як, дзядзька Архіп, па зімніку яшчэ можна прайсці? — Конна наўрад. Грахоўскі. // (з часціцай «ці»). Ужываецца для выражэння сумнення ў верагоднасці сказанага. На карту Сюзана наўрад ці глядзела. Навуменка. Наўрад ці было.. [Крысціне] поўных васемнаццаць гадоў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незаўва́жаны, ‑ая, ‑ае.

Які не звярнуў на сябе ўвагі; якога не ўбачылі, не выявілі. Імкнучыся прайсці незаўважаным, Змітрок звярнуў за вугал, але Анатоль дагнаў яго. Ваданосаў. [Дазорныя] ляжалі незаўважаныя аж да таго часу, пакуль не разгледзелі знаёмых партызан. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.

Разм.

1. Закончыць касьбу.

2. Кінуць касіць, перастаць працаваць на касьбе па нейкіх прычынах. Ну, дзе там ужо.. [Дзядзьку Еўтуху]: стары, адкасіўся чалавек. Бялевіч.

3. Косячы, прайсці пэўную адлегласць. Адкасіцца ад мяжы на дзесяць крокаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядня́, ‑і, ж.

Разм. Сядзенне (звычайна пра такое, што цягнецца гадзінамі, днямі). Ные спіна ад доўгай сядні, шуміць галава ад грукату. Пташнікаў. [Несцяровіч] не хацеў сядзець, яму хацелася прайсці пехатой кіламетраў дваццаць, так анямелі ад дзённай сядні ногі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фукс, ‑у, м.

1. У більярднай гульні — выпадкова ўдачны ўдар па шары. // Разм. уст. Выпадковасць, нечаканасць. У гонках мог атрымацца фукс.

2. у знач. прысл. фу́ксам. Разм. Выпадкова, без усякіх падстаў, не па праву. Прайсці фуксам у тэатр.

[Ням. Fuchs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зніка́ць ’пераставаць існаваць’. Рус. сника́ть ’панікаць’, укр. зникати ’знікаць’, польск. znikać ’тс’, чэш. кніжн. znikati, славац. уст. zniknút, славен. zniknitiпрайсці’, ’знікнуць’, izníkniti ’знікнуць’, серб.-харв. ѝзникнути ’ўзысці (пра расліну)’, ’узнікнуць, ’з’явіцца’, балг. изнѝквам ’узнікнуць, панікнуць’, макед. изникне ’знікнуць’, ’узыйсці’. Ц.-слав. изникнѫти ’знікнуць’, съникнѫти ’заглядваць уперад’, съницати ’наглядаць’ (Міклашыч, Lex. paleosl.), ст.-рус. изницати ’ўзнікаць’. З прэфіксам z‑ (< jьz ці sъn‑) ад дзеяслова nikati (гл. нікнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з медзі. Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар і талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам. Шамякін.

2. Які мае адносіны да медзі; звязаны з апрацоўкай медзі. Меднае ліццё. // У склад якога ўваходзіць медзь. Медная ру да.

3. Які характарызуецца паяўленнем прылад працы, зброі і ўпрыгожанняў з медзі. Медны век.

4. Уласцівы медзі; такі, як у медзі.

5. Падобны колерам на медзь; чырвона-жоўты. Спадае медны ліст каштанаў На жоўты стоптаны мурог. Танк.

•••

Медны лоб гл. лоб.

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы гл. прайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракалясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; зак.

Разм.

1. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць пятляючы, робячы кругі. Мост, як і трэба было чакаць, аказаўся разбураны, і мы пракалясілі яшчэ некалькі дзесяткаў кіламетраў. Марціновіч.

2. Калясіць некаторы час. Пракалясіць усю ноч па лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярніся; зак.

1. Павярнуцца з аднаго боку на другі, павярнуцца процілеглым бокам.

Лодка перавярнулася (перакулілася).

2. Прайсці, перабыць.

Колькі тут народу перавярнулася!

3. у каго-што, перан. Ператварыцца ў каго-, што-н.; прыняць іншы выгляд.

Былі рублі, ды перавярнуліся ў вераб’і (прымаўка). Хлопчык перавярнуўся ў казляня (у казцы).

4. перан. Рэзка змяніцца, перамяніцца.

У яго жыцці ўсё перавярнулася.

|| незак. пераваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прайсці́ся, прайду́ся, про́дзешся, про́йдзецца; прайшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прайдзіся; зак.

1. Прайсці крыху або не спяшаючыся, зрабіць некалькі крокаў, прагуляцца.

П. па кабінеце.

2. Пратанцаваць (разм.).

П. ў танцы.

3. па чым. Зрабіць што-н. або падвергнуць якой-н. апрацоўцы; дакрануцца (у адпаведнасці са знач. наступнага назоўніка; разм.).

П. фуганкам па дошцы.

Трэба яшчэ раз п. па рукапісе.

|| незак. прахо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)