шальме́ц, ‑мяца, м.
Разм. Тое, што і шэльма. А ён [чужак], шальмец, бадзёр і гладак І пэўна баламут!.. Колас. [Кузя:] — Ты што ж гэта мне, шальмец, лесаматэрыялы псуеш? Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яхі́дны, ‑ая, ‑ае.
Каварны, хітры, з’едлівы. — А якая яна [настаўніца] — прыгожая? — запытала малодшая пападзянка, Антаніна, болей жывая і яхідная. Колас. Мо не чапаць гэтага яхіднага, злога чалавека? Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напа́сць, ‑і, ж.
Бяда, няшчасце, непрыемнасці. Згіне гора, і слёз мора, — Не вечна напасць! Купала. Бабка Наста кулём скацілася з печы і бухнула ў ногі рыжаму папу: — А паночак, а залаценькі! А за што ж на нас напасць такая? Апошняе сена забралі, худоба з голаду дохне. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лама́нцы, ‑аў; адз. ламанец, ‑нца, м.
Абл. Ежа — піражкі або кавалкі скавародніка з кіслага пшанічнага цеста, залітыя канапляным малаком і падсмажаныя. За квасам елі верашчаку, А потым блінчыкі на маку, А там ламанцы, праснакі З пшанічнай добрае мукі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дагнаць.
2. у знач. прым. Даведзены якраз па мерцы, па форме. Мундзір дагнаны, як уліты, А кепка ссунута набок. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абме́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмяшаць. Дзве Таклюсіны памочніцы раскладалі корм свінням, абмешвалі — каму чыстаю ячнаю, аўсянаю або грэцкаю мукою, каму промешкаю, а каму і мякінаю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
красу́ня, ‑і, ж.
Тое, што і прыгажуня. «А, гэта і ёсць той каморнік, у чыю дачку ўсе тутэйшыя кавалеры закахаліся. Дык вось дзе жыве яна, гэта красуня!» Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кудла́ч, ‑а, м.
Разм. Пра чалавека з ускалмачанымі валасамі або пра жывёлу з густой поўсцю; касмач. Сам гаспадар, кудлач заспаны, Ідзе на стук неспадзяваны Хадою важнаю індыка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брывяны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае дачыненне да брыва. Адкрыты лоб, сама смуглява, А што найбольш прывабна ў ёй [Марыне], Дык гэта вочы, іх аправа Пад тонкай дужкай брывяной. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мітусяні́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і мітусня (у 1, 2 знач.). І не спынілася машына, А ўжо пайшла мітусяніна: Хватаюць клумкі пасажыры, Пад рукі б’юць зайцыпраныры. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)