дэта́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Невялікая падрабязнасць, прыватнасць.

У праекце ўсе дэталі прадугледжаны.

2. Частка механізма, машыны, якая не можа быць разабрана на іншыя, больш простыя і драбнейшыя часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

е́рась, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. У рэлігіі: адступленне ад афіцыйных царкоўных догмаў.

Барацьба з ерассю.

2. перан. Бязглуздзіца, лухта (разм.).

Несці е.

|| прым. ерэты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урачы́стасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. урачысты.

2. Святкаванне якой-н. выдатнай падзеі.

Сямейная ў. (з выпадку дня нараджэння, шлюбу і пад.).

3. Стан прыўзнятасці, натхнення, захаплення.

На душы была ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пачапе́йка ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (арш., ДАБМ, 829). Утворана ад дзеяслова папапіць, а не чапляць, параўн. папапіць ’прывязаць почапку’ (Варл.), пры дапамозе суфікса ей(ка). Параўн. таксама папапей ’почапка ў адзенні’ (навагр., Нар. сл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тык-тык — пра стук сэрца: Дзидона рюмзала и выла… / А сердце тык, тык‑тык у ей (Энеіда навыварат; гл. Полымя, 1996, 10, 196). Гукапераймальнае, параўн. тых‑тых (гл.), верагодна, набліжанае да тык1, тыкаць, параўн. укр. тик, ід. tik (Астравух, Ідыш-бел. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

масць, -і, мн. -і, -е́й, ж.

1. Колер шэрсці ў жывёл.

Конь гнядой масці.

2. Частка калоды ігральных карт, якая адрозніваецца колерам і формай ачкоў.

Званковая м.

Усіх масцей (неадабр.) — розных відаў, напрамкаў, поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што.

1. Заняць пад пасеў які-н. участак зямлі.

З. поле ячменем.

2. перан. Пакрыць мноствам каго-, чаго-н.

Неба засеяна зоркамі.

|| незак. засява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плынь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Імкліва цякучая водная маса.

Рачная п.

2. Рухомы паток паветра.

Паветраная п.

Людская п. (перан.).

3. перан. Кірунак у якой-н. сферы дзейнасці.

Палітычныя плыні.

Літаратурная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што.

1. гл. сеяць.

2. Змясціць мікраарганізмы ў пажыўнае асяроддзе (спец.).

3. Згубіць (разм.).

Дзе ты пасеяў шапку?

|| наз. пасе́ў, -е́ву, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акалі́чнасць¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Падзея, факт, якія суправаджаюць што-н., могуць рабіць уплыў на што-н.

Узяць пад увагу а.

2. мн. Умовы, якія вызначаюць становішча каго-, чаго-н.; абставіны.

Жыццёвыя акалічнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)