змацава́нне, -я, н.

1. гл. змацаваць.

2. мн. -і, -яў. Прыстасаванне для злучэння частак чаго-н. (спец.).

Рэйкавыя змацаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубачы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Завостраная палачка для выдалення рэштак ежы, якія заселі паміж зубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зялёнка², -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Лякарства — вадкасць зялёнага колеру на спірце з антысептычнымі ўласцівасцямі для змазвання скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных іголак.

|| ж. іго́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каба́льны, -ая, -ае.

1. гл. кабала.

2. перан. Звязаны з цяжкімі ўмовамі, нявыгадны для аднаго з бакоў.

Кабальныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кавава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Апарат або пасудзіна для прыгатавання кавы.

|| прым. кавава́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кавяла́, -ы́, мн. кавёлы і (з ліч. 2, 3, 4) кавялы́, кавёл, ж. (разм.).

Самаробны драўляны пратэз для нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капакла́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Сельскагаспадарчая машына для збору і складання ў копы сена або саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінка́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: лінейны карабель; вялікі добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для буйных баявых аперацый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магне́та, нескл., н. (спец.).

Прылада для ўтварэння электрычных разрадаў з мэтай запальвання гаручай сумесі ў цыліндрах рухавікоў унутранага згарання.