пато́мны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Наследны, радавы. Патомны маёнтак.
2. Які ад роду належыць да якога‑н. саслоўя; прыродны. Патомны дваранін, Вярсенеў зразумеў вялікую справядлівасць народнай барацьбы і ўбачыў у рэвалюцыі не разбуральную, а стваральную сілу. Сяргейчык. // Які належыць да сям’і, што ўвесь час займаецца пэўнай справай, пэўным рамяством. Патомны сталявар. Патомны рыбак.
пато́мны 2, ‑ая, ‑ае.
Які робіцца, праводзіцца па тамах, па кожным томе асобна. Патомнае выданне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацямне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць цёмным, цямнейшым. Пацямнеў і неўзабаве сышоў снег. Васілеўская. Твар .. [камандзіра] асунуўся, пацямнеў, зарос за час блакады густой барадой. Шамякін. // Стаць змрочным, хмурным. Андрыян пацямнеў, як хмара, нічога не сказаў, толькі бліснуў позіркам спадылба і ўхапіўся за рычагі. Марціновіч.
2. безас. Пра наступленне змроку, цемнаты. Яшчэ доўга да вечара захмарыла ўсё, пацямнела навокал. Мележ.
•••
У вачах пацямнела — памутнела ў вачах ад стомы, болю, хвалявання і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па-ро́знаму, прысл.
Неаднолькава, розна. У залежнасці ад настрою бацька па-рознаму рэагаваў на тыя скаргі. Паслядовіч. — Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. Мой час па-рознаму бяжыць: То з гулам, як вясновы гром, То ціхенька, нібы ручай, То скокам-бокам, нібы ліст. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́львацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераваліцца 1.
2. Нахіляцца то на адзін, то на другі бок у час руху. Лена планіруючы, перавальваюцца з крыла на крыло чатыры буслы. Брыль. «Газік» павольна перавальваўся з аднае калдобіны ў другую. Б. Стральцоў. Маглі б ісці хутчэй, але Фядора Антонаўка перавальвалася з нагі на нагу, нібы качка. Пестрак.
3. Зал. да перавальваць 1.
перава́львацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да перавальваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пілі́паўка, ‑і, ДМ ‑паўцы, ж.
Уст. Пост перад калядамі. Калядныя куцці, як вядома, дзве: адна посная, другая — скаромная, або багатая. Посная куцця.. спраўлялася ў канцы піліпаўкі, перад самымі калядамі. Якімовіч. // Адпаведны час перад калядамі. На купалле там птушка садзіцца, пяе, У піліпаўку воўк нема вые. Купала. «Ваўкі нападаюць на чалавека, калі гуляюць сваё вяселле. А цяпер жа не піліпаўка, павінны збаяцца чалавека», — стараўся разважаць спакойна Сяргей. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. праеў, ‑ела; заг. праеш; зак., што.
1. Грызучы або едучы, прадзіравіць. Моль прагла сукно. // Прадзіравіць у выніку хімічнага працэсу. Іржа прагла вядро.
2. Патраціць на ежу. Не хапайся з казамі на торг: козы прадасі і грошы праясі. Прыказка.
3. і без дап. Разм. Правесці некаторы час за ядой.
•••
Зубы праесці на чым — тое, што і зубы з’есці на чым (гл. з’есці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Праверыць, абшукаць вобмацкам, абмацаць. Калі крыху ўсё ўціхамірылася, супакоілася, Мішка ўчыніў дэталёвы агляд сваёй новай кватэры, абнюхаў кожны мяшок, прамацаў кожную скрынку. Лынькоў.
2. перан. Прыглядаючыся, вывучаючы, скласці ўяўленне, даведацца пра каго‑, што‑н. Далідовіч папрасіў сувязнога, .. каб той добра прамацаў усе закуткі ў гарадку — пакінуў жа там які-небудзь след Бярозка, калі толькі ён быў у Сінілаве. Шахавец.
3. Мацаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Стойка перажыць, перанесці што‑н.; вытрываць. У выглядзе высокага бялявага маўчуна амаль зусім не было нічога семіцкага, і ён вось пратрываў ужо блізу два гады ў палоне. Брыль.
2. Прадоўжыць сваё дзеянне, не спыняючыся. Халады пратрываюць да красавіка.
3. Захавацца, праіснаваць нейкі час. Тут нават калі зрабіць высокі насып, і то ён доўга не пратрывае, яго зараз жа размые, знясе паводка. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Гніючы, разбурыцца; згнісці, струхлець, спарахнець. Труп сатлеў ужо напалову, час знішчыў рысы твару. Лынькоў. Дакументы настолькі сатлелі, што прачытаць іх было амаль немагчыма. «Беларусь».
2. Тлеючы, згарэць, ператварыцца ў попел. Старая [лазня] згарэла тры гады назад. Не тое каб агнём, а проста — так ужо напалілі, такі быў у ёй мятны ды густы дух з парай, што яна ціха сабе сатлела за ноч, не вытрывала. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́кта, ‑ы, М ‑кце, ж.
1. Рэлігійная абшчына, якая адкалолася ад пануючай царквы. Летась ён пасватаўся да нашай Мацяні, але тая адмовіла, і адмовіла толькі па той прычыне, што Шумейка нейкі час быццам быў звязаны з нейкай баптысцкай сектаю і заве іх «прайдзісветамі з вялікай дарогі». Савіцкі.
2. перан. Наогул усякая адасобленая група людзей. Усе заклінальнікі змей у Марока — берберы, якія належаць да асобнай секты ці брацтва заклінальнікаў. В. Вольскі.
[Ад лац. secta — вучэнне, напрамак, школа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)