газні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Тое, што і газоўка.

|| памянш. газні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. газні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Тое, што і галерэя (у 2 знач.).

Білеты на галёрку.

|| прым. галёрачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарладзёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., груб.).

1. Той, хто многа крычыць; гарлапан.

2. Пра тое, што раздражняе горла.

Не квас, а г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Тое, што і горнарабочы.

2. Горны інжынер або студэнт горнай навучальнай установы.

|| прым. гарня́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіла́, -ы́, мн. кі́лы, кіл і -аў, ж.

1. Тое, што і грыжа (разм.).

2. Хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыва́віць, -ва́ўлю, -ва́віш, -ва́віць; незак.

1. каго-што. Біць, разбіваць да крыві.

К. ногі аб калючкі.

2. Тое, што і крывавіцца (разм.).

Рана крывавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кузу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. Тое, што і казяўка.

|| памянш.-ласк. кузу́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задзе́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзярэ́цца; -дзёрся, -дзе́рлася; зак. (разм.).

Тое, што і задрацца (у 1 і 2 знач.).

|| незак. задзіра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспакае́нне, -я, н.

1. гл. заспакоіць.

2. Тое (той), што (хто) заспакойвае, радуе каго-н.

Знайсці сабе з. ў чым-н. Ты маё з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́ткала, -а, мн. -ы, -кал, н. (разм.).

Тое, чым затыкаюць якія-н. адтуліны (скруткі ануч, пакулля і інш.).

Замест шыбы ў акне тарчала з.