дрызі́на, -ы, мн. -ы, -зі́н, ж.

Самаходная чыгуначная машына, якая служыць для перавозкі людзей і грузаў на невялікую адлегласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэва́йс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Любое тэхнічнае прыстасаванне, створанае для выканання тых ці іншых запраграмаваных у ім функцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэльфіна́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Комплекс збудаванняў для ўтрымання дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказу наведвальнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жарлі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Рыбалоўная снасць для лоўлі шчупакоў і іншых драпежных рыб.

|| прым. жарлі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жураве́ль², -раўля́, мн. -раўлі́, -раўлёў, м.

Прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады ў выглядзе доўгага шаста, які служыць рычагом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадасхо́вішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Штучны вадаём для збору і захавання вады.

|| прым. вадасхо́вішчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. вал².

2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка для канапы, тахты і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васко́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж. (спец.).

Васкаваная папера для чарцяжоў, адбіткаў з рататара і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Звязаны пучок галінак для падмятання падлогі, парання ў лазні.

Вязаць венікі.

Бярозавы в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́лак, -у, м.

Участак паміж дзвюма суднаходнымі рэкамі, цераз які ў даўнія часы перацягвалі волакам судна для працягу шляху.