абві́слы, -ая, -ае.

Які абвіс, адцягнуўся ўніз.

А. плашч.

|| наз. абві́сласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзяйсня́льны, -ая, -ае.

Такі, які можна здзейсніць.

Здзяйсняльныя жаданні.

|| наз. здзяйсня́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зды́мачны, -ая, -ае.

Які служыць для здымкі, ажыццяўляе здымку.

Здымачная група.

Здымачная пляцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зернебабо́вы, -ая, -ае.

Пра бабовую расліну: які вырошчваецца для атрымання зерня.

Зернебабовыя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпатэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які пакутуе на імпатэнцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інструкты́ўны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе кіруючыя ўказанні.

|| наз. інструкты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іх.

1. гл. яны.

2. займ. прынал. Які належыць ім.

Гэта іх кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампане́йскі¹, -ая, -ае (разм.).

Які любіць падтрымліваць кампанію (у 1 знач.).

К. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канды́ль, -ю, м.

Сорт яблыні, а таксама яе плод, які мае прадаўгаватую форму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канто́вы, -ая, -ае.

Які мае канты, з кантамі (у 1 знач.).

К. слуп.