распе́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Разбіць ушчэнт; размесці. Мы клялі вас тады, Мінеральныя Воды І абвеяны снегам Суровы Каўказ, — Белы гад нас прыціснуў Крыжовым паходам І распетрылі чэрці нас. Шмат загінула там, Каля ног Машука. Броўка. Як рэкі развіваюць зім кайданы, распетрым ворага над Сожам. Вялюгін. // Развеяць, раскідаць. У такія хвіліны [Глушак] думаў пра Нохіма як разумнейшы: «.. Распетрыў са страху ўсё сам, гатовы развеяць усё да пушынкі, а як вернецца добры час — дзе яго, тваё, сабярэш?» Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́рах, ‑у, м.
1. Глухі гук, шамаценне, шорганне ад лёгкага руху, дотыку, сутыкнення чаго‑н. з чым‑н. Са сваёй бакоўкі Веньямін прыслухоўваўся да шорахаў, што даляталі з Асінага пакойчыка. Навуменка.
2. перан. Дрыжыкі ад страху. Чуваць, як у вёсцы нехта крычыць, — нема, як толькі можа... Пасля стукае кулямёт — як хто, не перастаючы, б’е каменнем у шчыты. Ад гэтага па спіне ідзе шорах і дранцвеюць рукі. Пташнікаў. Успомніўшы чорта, у Юстапа бывала аж шорах па целе пойдзе. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гэ́тулькі разг.
1. нареч. сто́лько;
вам не́льга г. чыта́ць — вам нельзя́ сто́лько чита́ть;
2. мест. указ. сто́лько;
г. людзе́й сышло́ся, як ніко́лі! — сто́лько люде́й сошло́сь, как никогда́!;
г. напіса́ць! — сто́лько написа́ть!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
буракі́, -ко́ў мн. (ед. бура́к) м.
1. свёкла ж.;
2. собир. свёкла;
пало́ць б. — поло́ть свёклу;
3. ед. нет борщ;
○ цукро́выя б. — са́харная свёкла; свеклови́ца;
◊ чырво́ны як бура́к — кра́сный как рак
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абу́х, -ха́ м.
1. о́бу́х;
2. бран. дура́к;
◊ як ~хо́м па галаве́ — как о́бухо́м по голове́;
падве́сці пад а. — подвести́ под о́бу́х;
пу́гай ~ха́ не пераб’е́ш — посл. пле́тью о́буха́ не перешибёшь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нябе́сны в разн. знач. небе́сный;
~ная вышыня́ — небе́сная высота́;
н. ко́лер — небе́сный цвет;
○ н. эква́тар — небе́сный эква́тор;
◊ ца́рства ~нае — ца́рство небе́сное;
ма́нна ~ная — ма́нна небе́сная;
як пту́шка ~ная — как пти́ца небе́сная
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перш I нареч. пре́жде, сперва́, снача́ла, ра́ньше;
◊ перш-на́перш — пре́жде всего́, пе́рво-на́перво;
перш за ўсё — пре́жде всего́;
перш як (чым)... — пре́жде чем...
перш II (род. пе́рша) сущ., м., спорт. перш
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
удивля́ться дзіві́цца, здзіўля́цца;
удивля́юсь, как я до сих пор не слы́шал о его прие́зде дзіўлю́ся, як я да гэ́тага ча́су не чуў аб яго́ прые́здзе;
не удивля́йтесь не дзіві́цеся (не здзіўля́йцеся).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ще́пка
1. трэ́ска, -кі ж., шчэ́пка, -кі ж.;
2. собир. трэ́скі, -сак мн., шчэ́пкі, -пак мн.;
◊
худо́й как ще́пка худы́ як шчэ́пка;
лес ру́бят — ще́пки летя́т погов. лес сяку́ць — трэ́скі ляця́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рако́мсе ’быццам, як быццам’ (Сержп. Грам.), ракама́сь ’так-сяк, абы-як’ (Касп.), параўн. ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), польск. rzekomo ’маўляў; як быццам’. Дзеепрыслоўе ад ракці́ ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць); элемент се (сь) паходзіць са зваротнай формы займенніка *sę (сѧ), параўн. мов‑ся ён и прав ’як быццам бы’ (Нас.), або з указальнага займенніка *sь, параўн. вось (< о‑сь), гл. Карскі 2–3, 71. Гл. таксама ракама́ту.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)