прыко́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Давесці да канца, закончыць. — Мы адвагу мусім Несці ў сваім сэрцы. А вайну прыкончым, — Нам усё дадуць. Броўка. // З’есці або выпіць усё да астатку. — А Марыніч, дык той зараз цэлага япрука прыкончыць. Колас.
2. Дабіць каго‑н. канчаткова. Другі воўк толькі мармытнуў нешта ў адказ на віск. Яго дзядуля прыкончыў абушком. Пальчэўскі. Аджа Опермана Алёшка прыкончыў апошнім стрэлам. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утра́ціць, утрачу, утраціш, утраціць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і страціць. Пацее Яська, чуць не плача, Сказаць штось хоча і баіцца Утраціць гонар, памыліцца. Колас. «Усё мудруе нейкай трасцы, усё яму [Юзіку] трэба не так, як людзі робяць! Нейкі воз сена ўтраціў, не дадуць цяпер», — думаў стары. Крапіва. — Ну, акурат казачны паляшук [дзядзька], што і чорта ашукае, і богу не дадасць, і пана ў лыжцы вады ўтопіць, а свайго не ўтраціць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.
Разм. Тое, што дабаўлена, прыбаўлена, падбаўлена. І ў сталовай [Толік] вёў сябе смела, еў усё падрад і нават папрасіў дабаўкі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гло́мазд, ‑у, М ‑дзе, м.
Абл. Ламачча, смецце. Было падобна да таго, што чалавек цэлы век збіраў адусюль розны гломазд — цаглінкі, каменьчыкі, чарапкі, усё, што траплялася пад руку. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атума́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
1. Зацягнуцца, накрыцца туманам, смугою; затуманіцца. // Зацягнуцца, страціць празрыстасць (пра вочы).
2. перан. Страціць здольнасць ясна думаць, разважаць; затуманіцца. [Стэфа:] — Атуманілася галава... Усё пераблыталася. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
васпава́ты, ‑ая, ‑ае.
Які мае сляды воспы; рабы. Васпаваты твар у ямачкі, рыжая, шырокая барада, карча[кава]тасць у плячах і кароткія дужыя рукі — усё гэта надае.. [качагару] выгляд суровага асілка. Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́мба,
Разм. Ужываецца ў значэнні «усё», «канец», «смерць». [Зёлкін:] Пеця... ты яшчэ нічога не чуў пра нашага Чарнавуса? Амба... Крапіва. [Скакун:] Жыве чалавек і раптам не стала чалавека, амба, каюк. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абхітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Перамагчы каго‑н. хітрасцю, перахітрыць. [Рыбак] усё думаў, прыкідваў: і так і гэтак, каб як абхітрыць паліцыю, выкруціцца або хоць адцягнуць кару. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абжы́так, ‑тку, м.
У выразах: на абжытак, для абжытку — для задавальнення першай неабходнасці, першай у жыцці патрэбы. [Томчак:] — Адпусці. Усё, што ёсць у маім абозе, пакінем табе на абжытак. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крывапі́вец, ‑піўца, м.
Пагард. Пра чалавека, які жорстка прыгнятае, эксплуатуе каго‑н. Як толькі магла не любіць душа, сэрца, усё пачуццё чалавека-крывапіўца, — так адносілася Ганна да паноў. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)