рэфрыжэра́тар, ‑а, м.
1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература; выпарнік (у 1 знач.).
2. Вагон-халадзільнік, судна-халадзільнік і пад. для перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца.
[Ад лац. refrigero — ахалоджваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабе́і, ‑яў; адз. сабей, ‑я, м.; сабейка, ‑і, ДМ ‑бейцы; мн. сабейкі, ‑беек; ж.
Паўднёваарабскія плямёны, якія жылі ў 9 ст. да н. э. — 2 ст. н. э. на тэрыторыі сучаснай Арабіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сацыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сацыялогіі. Сацыялагічны падыход. Сацыялагічнае даследаванне. □ У трактоўцы мастацтва, яго прыроды і функцый, у разуменне задач, якія стаялі перад даследчыкам літаратуры,.. [М. Гарэцкі] выходзіў з прынцыпаў сацыялагічнага метаду. Мушынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
справазда́чнасць, ‑і, ж.
1. Рахункаводства паводле ўстаноўленай формы, якое вядзецца ўстановамі і прадпрыемствамі, што павінны даваць справаздачу аб сваіх дзеяннях. Фінансавая справаздачнасць.
2. Сукупнасць дакументаў, якія апраўдваюць расходы ўстановы. Прывесці справаздачнасць у парадак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́мчаты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае сумку (у 3, 4 знач.). Сумчаты воўк. Сумчаты крот. Сумчатыя грыбы.
2. у знач. наз. су́мчатыя, ‑ых. Падклас млекакормячых, якія даношваюць дзіцянят у сумцы (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трайні́к, ‑а, м.
Спец.
1. Прадмет, які мае тры аднародныя часткі або які складаецца з трох частак. Патрубак-трайнік. Водаправодны трайнік.
2. Мера або прадмет, якія складаюцца з трох аднолькавых адзінак. Дошка-трайнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліга́ры ’бярвенні, на якія кладзецца падлога’ (Жд. 1), ’бярвенні пад штабялямі лесу, дроў’ (ганц., Сл. паўн.-зах.). Да лёгар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галгая́нка ’дурнаватая жанчына’ (Жд. 2). Слова невядомага паходжання: не знаходзіцца роднасных або падобных лексем, якія маглі б праясніць этымалогію галгая́нкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мая́к ’высокая вежа з сігнальнымі агнямі, якія паказваюць шлях караблям’, ’хто паказвае шлях да чаго-небудзь’ (ТСБМ). Да ма́яць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мочыва ’мочка льну’ (Касп.), рус. пск., цвяр. мочиво ’лён, каноплі, палатно, якія вымочваюцца ў вадзе’. Віц.-пск. ізалекса. Да мачы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)