рэгрэсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (кніжн.).

Ісці па шляху рэгрэсу, пагаршэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́мез, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сініца, якая жыве па берагах вадаёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэнтгено́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст па рэнтгеналогіі і рэнтгенатэрапіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прававе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў м.

Спецыяліст па правазнаўстве; юрыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрасткі́, прысл.

Па прамой лініі, самым кароткім шляхам.

Пайсці ў вёску н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панізо́ўе, -я, н.

Мясцовасць па ніжнім цячэнні ракі.

|| прым. панізо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патолагаана́там, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Урач, спецыяліст па паталагічнай анатоміі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачы́м, прысл. (разм.) Колькі каштуе, па якой цане.

П. тварог? П. яблыкі?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашна́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. (разм.).

Шнарыць некаторы час.

П. па кішэнях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пена́льці, нескл., м. і н.

У футболе: адзінаццаціметровы штрафны ўдар па варотах.