няўця́м, безас. у знач. вык.

Разм. Незразумела; не прыйшло ў галаву. Якая ж дарога ў яго за плячыма, Якія заслугі — самому няўцям. Гілевіч. Яму было зусім няўцям, Што чалавек вышэй за горы. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выгадаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыгадоўваць сыноў. Павыгадоўваць сады. □ Ветэраны працы і вайны, якія даўно павыгадоўвалі сваіх дзяцей, выказалі жаданне стаць шэфамі навічкоў-падлеткаў. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ўшчына, ‑ы, ж.

1. Адзін з напрамкаў у стараверстве.

2. Рэлігійна-містычныя погляды, вераванні і забабоны, якія падтрымлівае царква. Філасофія, якая вучыць, што сама фізічная прырода ёсць вытворнае, — ёсць чысцейшая філасофія папоўшчыны. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэ́нцыя, ‑і, ж.

Магчымасці, здольнасці, якія скрыты і могуць выявіцца пры пэўных умовах. Вось тут і ўзнікае важнейшая праблема гістарычнага прагрэсу, праблема патэнцый грамадскага і гуманістычнага развіцця чалавецтва і патэнцый чалавечага духу. Адамовіч.

[Ад лац. potentia — сіла.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Выйсці за якія‑н. межы. Слава аб гераічным ўчынку перасягнула межы краіны. // Аказацца большым за што‑н. вызначанае. Ураджай бульбы перасягнуў 200 цэнтнераў з гектара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першапрахо́дчык, ‑а, м.

Той, хто першы праклаў шлях, даследаваў, асвоіў якія‑н. краіны, тэрыторыі і пад. // Пра таго, хто пракладвае першыя шляхі ў чым‑н., першым асвойвае што‑н. новае. Першапраходчыкі новых трас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́крыўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да покрыва; які з’яўляецца покрывам, служыць для пакрывання чаго‑н. Покрыўная тканка. Покрыўны трыкатаж.

2. Спец. Сельскагаспадарчыя расліны, пад якія падсяваюць насенне шматгадовых траў. Покрыўныя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ска, ‑і, ДМ расцы, ж.

Дробная водная расліна сямейства раскавых, якая, дзякуючы інтэнсіўнаму вегетатыўнаму размнажэнню, хутка зацягвае паверхню стаячых прэсных вод. У канавах, якія пазарасталі асакою, блішчала зацягнутая зеленаватаю раскай вада. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзанёр, ‑а, м.

1. Персанаж у ранейшай літаратуры, які выступаў у якасці павучальніка, выказваў думкі аўтара аб дзеючых асобах, з’явах, якія адбываюцца, і пад.

2. Чалавек, які любіць весці доўгія разважанні павучальнага характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпты́лія, ‑і, ж.

1. Паўзун. Значна менш у фаўне БССР рэптылій і амфібій, якія складаюць увогуле менш 20 відаў. Прырода Беларусі.

2. перан. Работнік прэсы, журналіст і пад., які рабалепствуе перад вышэйшым начальствам.

[Ад лац. reptilis — які поўзае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)