саста́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Тое, што і састарэцца. Глядзіць на млынок-недарэку Млынар, што састарыцца змог, Як гэты замшэлы, гарбаты, Старанны работнік-млынок. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіху́рыцца, рыцца; зак.

Разм. Тое, што і завіхрыцца ​1 (у 1, 2 знач.). Закружылася, завіхурылася ўзнятае ветрам з зямлі лісце. Хомчанка. Думкі адразу пабеглі, завіхурыліся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спо́рыцца, рыцца; незак.

Разм. Ісці паспяхова, удавацца каму‑н. Калі чалавек працуе з ахвотаю, праца ў яго руках спорыцца. Сабаленка. Ураджай радуе, і работа спорыцца. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́брыцца, рыцца; безас. незак., каму.

Разм. Аб стане недамагання. Ногі пераступаюць, а я драмлю. Не, не драмлю, гэта стаіць тлум у галаве, проста мне нядобрыцца. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’яры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Прыйсці ў ярасць. Раз’ярыўся поп, наступае грозна на Міколку. Лынькоў. Залезлі ў полі супастаты, Растуць акопы, раўчакі, І раз’ярыўся вораг люты! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’я́трыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Моцна раздражніцца, раззлавацца, раз’юшыцца. Таго ж вечара Пракоп і раз’ятрыўся, што ператоўк усе гладышы, якія толькі былі. Вітка.

2. Моцна развярэдзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шво́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Абл. Корпацца, поркацца. Толькі ў сваім куту шворыўся і шамацеў не то паперай, не то плашч-палаткай Майсей, укладваючыся спаць. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Зажмурыць свае вочы, прыкрыць іх павекамі. Казік сціснуўся ў камячок і зажмурыўся ад страху. Чарнышэвіч. // Прыкрыцца павекамі (пра вочы). Вочы зажмурыліся ад сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засто́парыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Спыніцца, спыніць сваю дзейнасць. Калі застопарылася адна з машын, у ваду пайшлі вадалазы. Лынькоў. // перан. Разм. Затрымацца ў сваім руху, развіцці. Работа застопарылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сціхамі́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Перастаць крычаць, шумець і пад.; супакоіцца. [Дзед Мароз:] — Што за смех, што за шум? Сціхамірыцца прашу. А. Александровіч. Пабурчыць, пабурчыць маці ды сціхамірыцца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)