травесці́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад травесціраваць.
2. у знач. прым. Перароблены. Травесціраваная аповесць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад тыпізаваць.
2. у знач. прым. Спецыялізаваны. Тыпізаванае прадпрыемства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насу́плены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад насупіць.
2. у знач. прым. Ссунуты, нахмураны (пераважна аб бровах). Грыша стаяў збялелы, заклапочаны, з насупленымі брывамі. Пестрак.
3. у знач. прым. Змрочны, суровы. [Апенька] хадзіў маўклівы і насуплены, не ўступаючы ў гаворку нават са сваімі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насы́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад насыціць.
2. у знач. прым. Спец. Які змяшчае ў сабе гранічную колькасць якога‑н. рэчыва. Насычаны раствор.
3. перан.; у знач. прым. Змястоўны, багаты чым‑н. Алегорыі астатніх коласаўскіх баек таксама насычаны канкрэтным жыццёвым зместам. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перагрэць.
2. у знач. прым. Нагрэты вельмі моцна. Перагрэты матор. □ Вецер пах ракой, жалезам, Перагрэтым хвойным лесам, Перапаленым бензінам І няяснаю журбою. Панчанка.
3. у знач. прым. Спец. Нагрэты вышэй тэмпературы кіпення адпаведная вадкасці. Перагрэтая пара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зако́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закончыць.
2. у знач. прым. Які мае неабходную паўнату, цэласнасць. Закончаная думка. Закончаны сказ. Закончаны вобраз.
3. у знач. прым. Які дасягнуў дасканаласці ў сваёй справе, канчаткова сфарміраваўся. Закончаны майстар. Закончаны мастак.
•••
Закончанае трыванне гл. трыванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разві́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад развінціць.
2. у знач. прым. Разм. Пазбаўлены душэўнай раўнавагі, маральна і фізічна знясілены. Развінчаныя нервы.
3. у знач. прым. Разм. Няцвёрды, віхлясты, расслаблены (пра хаду, рухі, жэсты і пад.). Гуляе ў скверы абармот Развінчанай паходкай. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рафінава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад рафінаваць.
2. у знач. прым. Спец. Ачышчаны. Рафінаваны алей.
3. перан.; у знач. прым. Кніжн. Удасканалены, вытанчаны. Рафінаваны густ. □ Гэта быў час [пасля рэвалюцыі 1905 г.], калі .. у літаратуры спрабавалі даць нейкі сінтэз самага грубага натуралізму з рафінаваным дэкадэнцтвам. Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад рэзаць (у 1–3 знач.).
2. у знач. прым. Разрэзаны на кавалкі, на часткі; парэзаны. Рэзаны сыр. Рэзаная салома.
3. у знач. прым. Накіраваны коса, убок (пры гульні ў тэніс і пад.). Рэзаны ўдар. Рэзаны мяч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад усячы, усекчы.
2. у знач. прым. Спец. Такі, верхняя частка якога адсечана плоскасцю, паралельная да асновы. Усечаны конус.
3. у знач. прым. У граматыцы і літаратуразнаўстве — з усячэннем (у 2 знач.). Усечаная абрэвіятура. Усечаны верш. Усечаны дактыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)