Прывіле́я ’выключнае права, якім карыстаецца хто-небудзь у адрозненне ад іншых’ (Бяльк., ТСБМ), прывіле́йправа ўвогуле, якое засноўваецца на пісьмовым дакуменце; прывілея’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Працягвае ст.-бел. привилеи (Грамата Вітаўта 1388 г.), привилей, прывилей, привелей, привилий, привилье, прывилье ’ўрадавы ўказ, прывілея’ (з 1434 г.), якое са ст.-польск. przywilej (1393 г.) < лац. prīvilēgium (Булыка, Лекс. запазыч., 57). Таксама з польскай і іншыя ўсходнеславянскія формы: рус. смал. приви́лье ’павяленне, указ; прывілея’, укр. привіле́й, привиле́й ’прывілея’ (Фасмер, 3, 363; ЕСУМ, 4, 569; Банькоўскі, 2, 954).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак., што.

1. Дзейнасцю, паводзінамі выклікаць пэўныя адносіны да сябе; стаць вартым чаго‑н. Заслужыць любоў. Заслужыць павагу. □ Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць давер’е вучняў. Колас.

2. Набыць права на што‑н. службай, працай; атрымаць за службу, працу. Заслужыць права на адпачынак. Заслужыць медаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́баршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто ўдзельнічае ў выбарах або мае на гэта права.

Сустрэча дэпутата з выбаршчыкамі.

2. Пры двухступенных або многаступенных выбарах — асоба, упаўнаважаная для ўдзелу ў выбарах.

|| ж. вы́баршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. вы́баршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́дкуп, -у, мн. -ы, -аў, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: права на спагнанне дзяржаўных падаткаў, на манапольнае вядзенне гандлю, якое перадавалася казной прыватным асобам за грашовы ўзнос.

Вінны в.

Аддаць на в. што-н. (перан.: у поўнае распараджэнне).

|| прым. адкупны́, -а́я, -о́е.

Адкупная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смець, сме́ю, сме́еш, сме́е; незак., з інф.

1. Адважвацца, мець смеласць для чаго-н.

Не с. спрачацца.

2. Мець права на што-н.

Ніхто не смее парушаць закон.

Не смей(це) (разм.) — строгая забарона што-н. рабіць.

|| зак. пасме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акушэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жанчына з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, якая мае права самастойна аказваць дапамогу пры родах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кадыфіка́цыя, ‑і, ж.

Звядзенне ў адзіную ўзгодненую сістэму (у кодэкс) законаў краіны, якія адносяцца да пэўнай галіны права. Кадыфікацыя законаў аб працы.

[Ад лац. codex — кніга і facere — рабіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасэсі́йны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да выкарыстання на прыватнаўласніцкіх заводах працы прыпісаных да гэтых заводаў Сялян. Пасэсійнае права. Пасэсійныя сяляне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Уст. Атрымаць (атрымліваў) па абанеменце; набыць (набываць) права карыстання чым‑н. на пэўны тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфо́рма, ‑ы, ж.

Змена, пераўтварэнне чаго‑н.; перабудова. Рэформа правапісу. Грашовая рэформа. Аграрная рэформа. // Пра адмену прыгоннага права ў Расіі ў 1861 г.

[Фр. reforme ад лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)