пакамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.

1. Скамячыць, памяць. Пакамячыць бялізну. □ Мяжэнны, скінуўшы з сябе коўдру, пайшоў да шафы, каб адразу прыфранціцца, але счакаў: пакуль ехаць, .. касцюм можна пакамячыць. Гроднеў.

2. Камячыць некаторы час. Кінуўшы паламаны аловак на карту, выйшаў з-за стала Грай, адкашляўся, пакамячыў у пальцах недакурак, сплюнуў у кут. Мікуліч.

3. Абл. Сціснуць (пра кулакі). А дзядзька кулакі пакамячыў, і так туга, туга пакамячыў іх, ды падступіўся да мяне. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. на каго-што. Наскочыць з разбегу, з разгону.

Н. на прахожага.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка насунуўшыся, пакрыць сабой нейкую прастору (пра хвалі, хмары і пад.).

Хвалі набеглі на бераг.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў адным месцы ў вялікай колькасці.

Набегла шмат народу.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Павялічыцца ў суме, колькасці.

Набеглі працэнты.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раптам узнікнуць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці і пад.).

Набеглі трывожныя думкі.

Слёзы набеглі.

Набегчы на памяць (разм.) — успомніцца.

|| незак. набяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́маракіпамяць, прытомнацсь’ (Пал.), помаракі ў фраз. помаракі галаву водзяць (Арх. ГУ, нараўл.), паморока, паморак ’абмарачэнне’ (ТС), пимрок ’замарачэнне’ (Бяльк.). Рус. курск. паморак ’розум’, курок., арл., наўг. ’часовая страта прытомнасці’, арл. паморока, паморка ’тс’, маек пимороки, паморка ’тс’, укр. пимороки забіць ’замарачыць’. Поруч з тым рус. арх., анг., валаг., алан., пск., наўг. пимрак, ’імгла; хмара; пахмурнае надвор’е некалі з дробным дажджом і снегам’, польск. pomrok, pomroka, серб.-харв. памрак, славен. pomrak ’змрок, змярканне’. З прыст. pa‑ і тогкъ (гл. морак) або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ротогШі другасным падаўжэннем галоснага ў прыстаўцы. Бел. слова прымыкае да паўдн.-рус. моўнай тэрыторыі, дзе гэта слова ўжываецца ў другасным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., каго-што.

1. Прасейваючы, аддзяліць. Насыпала [маці] свежае жытняй мукі, Пазаддзе адсеяла І асцюкі І доўга пасля, не шкадуючы сілы, Крамянае цеста Мясіла, мясіла. Грахоўскі. // перан. Пазбавіць сваю памяць, свае ўяўленні ад другараднага, неістотнага.

2. перан. У выніку адбору вывесці каго‑н. з ліку, складу чаго‑н., адлічыць.

3. Пасеяць нанава на месцы вымаклага, неўзышоўшага.

4. Закончыць сяўбу. Язэпка ведаў, што як пачынаецца вясна, войт не дасць перадышкі, пакуль не адсеюць усе панскія палеткі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

значо́к, ‑чка, м.

1. Металічная пласцінка прамавугольнай, круглай або іншай формы з пэўным адбіткам, якую носяць на грудзях як знак прыналежнасці да той ці іншай арганізацыі, катэгорыі людзей, у памяць аб якой‑н. падзеі і інш. Камсамольскі значок. Універсітэце значок.

2. Фігура, чарцёж, малюнак з умоўным значэннем. Друкарскі значок. // Умоўная паметка. — Чакай, — затрымаў .. [Сяргея] Юрка. — Калі з хутара хто-небудзь пойдзе, я таксама пайду ўслед. Па дарозе буду чарціць палкай рымскія пяцёркі. Па гэтых значках і шукайце мяне. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́мятны, ‑ая, ‑ае.

1. Які добра захаваўся ў памяці, незабыўны. З адной памятай ліпеньскай ночы.. лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў. Сачанка. Край мой! Ты памятны мне Ранкам сваім прамяністым. Броўка.

2. Які служыць для заметак, для даведак. [Уладзік:] — А як ты яго знойдзеш? — Па памятных кніжках Мінскай губерні. Колас.

3. Які служыць для напаміну аб кім‑, чым‑н., які зроблены як памяць аб чым‑н. Памятны медаль. Памятны вымпел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прада́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да продажу (у 1 знач.). Прадажная цана.

2. Прызначаны для продажу. — А браток, а галубок, прадай нам свайго звярка! — Не, — кажа падарожны, — звярок гэты не прадажны. Якімовіч.

3. Такі, які прадае сябе і свае пачуцці за грошы. У Парыжы.. [пан] захапляўся рэстаранамі і сувязямі з прадажнымі жанчынамі. Казека.

4. Такі, якога можна падкупіць, здольны за грошы да ганебных учынкаў. Не! Не кароткая ў людзей савецкіх памяць, Каб так вітаць прадажны зброд! Маеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыту́нь, ‑ю, м.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, лісце якой багата нікацінам. Садзіць тытунь. □ Аднойчы бацька пасынкаваў тытунь. Адломленыя парасткі і лісце ён паклаў на печы сушыць. Навуменка.

2. Высушанае і дробна нарэзанае лісце і сцёблы гэтай расліны, якія ідуць на курэнне. Уважліва, усё з той жа бацькоўскай усмешкай слухаючы Васю, Леанід Ільіч набіў тытунём сваю люлечку з доўгім роўным цыбуком і запыхкаў дымам. Краўчанка. Бацька выйшаў за Антонам на вуліцу, аддаў яму на памяць тытунь з капшуком. Мыслівец.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упы́нак, ‑нку, м.

Разм. Спакой. Дома ён не знаходзіў упынку. Маці адчувала прычыну і сілком пачала выпраўляць Аляксея на вячэрнія пагулянкі. Пальчэўскі. Памяць! Ні ўпынку, ні прыпынку ёй. Сабаленка.

•••

Без упынку — не перастаючы, не сціхаючы, не абмяжоўваючы сябе. Хтосьці без упынку балесна енчыць і стогне. Мядзёлка. Ліна балбатала без упынку. «Маладосць».

Няма (не мець) упынку — нельга стрымаць, спыніць. [Крывіцкі:] — Няма ўпынку на хлопцаў, усюды яны ўлезуць. Лобан. Ціха. Толькі лье і лье дождж, няма на яго сёння ўпынку. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́дзіць (каму, чаму) сов.

1. измени́ть; преда́ть (кого, что);

з. радзі́ме — измени́ть ро́дине;

з. дру́жбе — измени́ть дру́жбе;

з. ле́пшаму ся́бру — преда́ть лу́чшего дру́га;

2. перен. измени́ть;

шча́сце ~дзіла яму́ — сча́стье измени́ло ему́;

па́мяць ~дзіла ёй — па́мять измени́ла ей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)