усе́яць, усе́ю, усе́еш, усе́е; усе́й; усе́яны; зак., што.

1. Заняць пасевамі (вялікую плошчу).

У. увесь участак.

2. Пакрыць мноствам каго-, чаго-н.

Зоркі ўсеялі неба.

Рыбакі ўсеялі ўсё возера (перан.).

|| незак. усе́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усла́ць, усцялю́, усце́леш, усце́ле; усцялі́; усла́ны; зак., што і чым.

Сцелячы што-н., пакрыць усю паверхню; заняць сабою ўсю паверхню.

У. падлогу дыванамі.

Лісце ўслала дол.

|| незак. усціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. усціла́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Араша́ць1 ’абвадняць’. Дзеяслоў утвораны з прэфікса а‑ (о‑) і кораня раш‑ (*рос‑), запазычаны з рускай ці паралельна з рускім орошать. Для знач. параўн. польск. orosićпакрыць расой’. Гл. раса.

Араша́ць2, рашаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астрэ́шыць, остре́шитьпакрыць хату саломай’ (Шушк.). Дзеяслоў утвораны цыркумфіксам о‑‑ити ад стреха ’страха’ (гл. страха). Адсюль і остришнык (Клім.) ’саламяны снопік, які ідзе ў ніжні рад для пакрыцця страхі’: стрехаострешиеострешьныйострешник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Пакрыць твар пудрай. // Пакрыцца тонкім слоем якога‑н. сыпучага рэчыва. Запудрыцца мукой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак., што.

Пакрыць лініямі, рысамі; скарыстаць пад чарцяжы. Зачарціць ліст паперы. Зачарціць увесь альбом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нікелірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) тонкім слоем нікелю паверхню металічных вырабаў. Нікеліраваць дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папля́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Разм. Запляміць, пакрыць плямамі ўсё, многае або што‑н. у многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Пакрыць лакам. Палакіраваць кніжную шафу.

2. і без дап. Накіраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., каго-што.

Пакрыць, намазаць паверхню якім‑н. рэчывам. Абмазаць сцены. // Забрудзіць, запэцкаць. Абмазаць твар сажай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)