фрыка́цыя, ‑і, ж.

У фізіялогіі гукаў мовы — трэнне паветра пры ўтварэнні фрыкатыўных гукаў.

[Ад лац. frictio — трэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

царкоўнаславяні́зм, ‑у, м.

Слова, граматычная форма або выраз, якія прыйшлі з царкоўнаславянскай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нівелі́равацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -руецца; зак. і незак.

Згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці.

Пад уплывам літаратурнай мовы нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці.

|| наз. нівелі́раванне, -я, н. і нівеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́сьбіт, -а, М -біце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто валодае, надзелены чым-н., можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго-н.

Носьбіты мовы.

2. Аб рэчах, прадметах і пад., якія валодаюць якімі-н. уласцівасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасо́дыя, -і, ж. (спец.).

1. Тое, што і вершазнаўства.

2. Частка вершазнаўства — вучэнне аб метрычна значных элементах мовы.

3. Сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове.

|| прым. прасады́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изменя́емый

1. зме́нны; (изменчивый) зме́нлівы;

2. грам. зме́нны;

изменя́емые ча́сти ре́чи грам. зме́нныя часці́ны мо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гатэнто́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гатэнтотаў, належыць ім. Гатэнтоцкія мовы. Гатэнтоцкае паселішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арфагра́фія, ‑і, ж.

Сістэма правіл напісання слоў пэўнай мовы; правапіс. // Ступень засваення правіл правапісу.

[Ад грэч. orthos — правільны і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індаеўрапеі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Галіна параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, якая вывучае індаеўрапейскія мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцыляры́зм, ‑а, м.

Слова або зварот мовы, характэрныя для стылю дзедавых папер і дакументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)