Мінчава́цца ’хвалявацца, трывожыцца’ (Ян.). Няясна. Магчыма, з польск. męczyć się ’мучыцца’, ’дакучаць, назаляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́ўды, ноўда ’часам, выпадкам’ (Бяльк., Мат. Маг.), ноўдыможа, магчыма (Яўс.). Гл. нойды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́нтра ’падваліна’ (пін., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, у аснове ляжыць лац. planta ’падэшва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́камець (прі́камець) ’урокі’ (гом., ГЧ). Няясна, гл. пры́хамаць. Магчыма, звязанае з прыкме́ціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытано́жыць ’змарыць, стаміць; надакучыць, абрыдзець’ (Ян.). Няясна. Магчыма, кантамінацыя прытамі́ць і абязно́жыць < нага́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыштрэ́паць ’прыгатаваць (сняданне)’ (узд., Жд. 2). Няясна. Магчыма, з рус. стряпать ’гатаваць ежу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́жня ’падпрыпечак’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, да польск. perz ’тлеючыя вуглі, жар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́ліпа (пьілыпа) ’шырокая канава’ (Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, ад уласнага імя Лылып ’Філін’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагало́вы ’калматы’ (Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя рог1 (гл.) і галава (гл.) (< *рогагаловы?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́хматка ’арыфметыка’ (Шымк. Собр.). Семінарызм? Магчыма, іранічная кантамінацыя рахаваць (гл.) і матэматыка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)