сумасше́дший

1. прил. вар’я́цкі; (сошедший с ума) звар’яце́лы;

сумасше́дший дом вар’я́цкі дом;

сумасше́дший челове́к звар’яце́лы чалаве́к;

2. сущ. вар’я́т, -та м.;

3. прил., перен., разг. шалёны;

сумасше́дшие де́ньги шалёныя гро́шы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аса́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асадніка; які належыць асадніку. Асадніцкія надзелы. Асадніцкі фальварак, дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перанасялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., што.

Насяліць густа, звыш меры. Перанасяліць край. Перанасяліць дом. Перанасяліць кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак., што.

1. Даць пісьмовы адказ на пісьмо, запытанне і пад.

А. пісьмо.

2. (разм.). Перадаць у спадчыну па завяшчанні, апісаць.

А. дом сыну.

|| незак. адпі́сваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́ці, дзяце́й, дзе́цям, дзе́цьмі і дзяцьмі́, (аб) дзе́цях.

1. мн. да дзіця.

2. Маладое пакаленне, бліжэйшыя патомкі.

Бацькі і дзеці.

Гушча дзяцей не разганяе (прыказка).

|| памянш.-ласк. дзе́ткі, -так і дзе́тачкі, -чак.

|| прым. дзіця́чы, -ая, -ае.

Д. тэатр.

Д. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набярэ́жны, -ая, -ае.

1. Размешчаны на беразе, каля берага.

Н. бульвар.

2. у знач. наз. набярэ́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Бераг, умацаваны сцяной з граніту, каменю і інш., а таксама вуліца, якая ідзе ўздоўж такога берага.

Дом на набярэжнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Імкліва рушыць у якім-н. напрамку.

Я памкнуўся ў дом, але мяне затрымалі.

2. Намерыцца што-н. зрабіць.

П. адгаварыць каго-н. ад чаго-н.

|| незак. памыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Го́рад ’горад’ (БРС, Касп.). Рус. го́род, укр. дыял. го́род, польск. gród, чэш. hrad, балг. градъ́т, серб.-харв. гра̑д, ст.-слав. градъ. Параўн. літ. gar̃das ’агароджа’, ст.-інд. gṛhásдом’, гоц. gardsдом’ і г. д. Падрабязны агляд у Фасмера, 1, 443; гл. і ў Трубачова, Эт. сл., 7, 37. Крыніцай з’яўляецца і.-е. *ghordho‑ або *g̑hordho‑ (аналіз у Трубачова, там жа, 37–38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыто́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’ (ТСБМ), ’прытулак, свой кут’ (узд., Жд. 1). Укр., рус. прито́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’, укр. прити́н ’сховішча, прыстанішча’. Паводле Фасмера (3, 367), рускае слова разам з тоня, затон (гл.) ад топить з першапачатковым значэннем ’гавань, прыстань’. Не выключана запазычанне з рускай мовы, параўн. народнае прыці́н ’прытулак, сховішча’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інвалі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інваліда; прызначаны для інвалідаў. Інвалідны дом. Інвалідная арцель. Інвалідная каляска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)