баро́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыбор для вымярэння атмасфернага ціску.

Ртутны б.

2. перан., чаго. Паказчык якіх-н. змен, стану чаго-н.

Б. грамадскай думкі.

Літаратурны б.

|| прым. бараметры́чны, -ая, -ае.

Бараметрычныя паказчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

этало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакладны ўзор устаноўленай адзінкі вымярэння, сама такая дакладная мера.

2. перан. Узор, стандарт для параўнання з чым-н. (кніжн.).

Быць эталонам для каго-н.

|| прым. этало́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дазіме́трыя, ‑і, ж.

Сукупнасць метадаў вымярэння дозы радыеактыўнага выпрамянення, а таксама вывучэнне яго ўздзеяння на арганізм чалавека.

[Ад грэч. dosis — порцыя, доза і metreō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дальнаме́р, ‑а, м.

Прыбор для вызначэння адлегласці да чаго‑н. без непасрэднага вымярэння. Аптычны дальнамер. Акустычны дальнамер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кракі́, нескл., н.

1. Накід рысунка, чарцяжа; эскіз.

2. План мясцовасці, выкананы на вока, без папярэдняга вымярэння.

[Фр. croquis — накід.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для вымярэння ўзроўню і расходу вады. Вадамерны кран. Вадамернае шкло. Вадамерны пост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасістэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не ўваходзіць у якую‑н. сістэму, знаходзіцца за яе межамі. Пазасістэмныя адзінкі вымярэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыяме́тр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння радыеактыўнасці ўзораў прэпаратаў, горных народ, а таксама для вызначэння наяўнасці выпрамянення.

[Ад радыё... і грэч. metreō — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыя́н, ‑а, м.

Вугал, які адпавядае дузе, даўжыня якой роўна яе радыусу; выкарыстоўваецца як адзінка вымярэння вуглоў.

[Ад лац. radius — прамень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сейсмо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння зрухаў пластоў глебы, частак збудаванняў і пад. пры ваганнях зямной кары.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і metron — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)