Кле́мша ’той, хто крывіць абутак’ (З нар. сл.). Да *клем‑ бша. Балтызм з рэгулярным словаўтварэннем. Ад літ. klim‑ buoti ’кульгаць’ з ‑ša‑суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

санда́лі, ‑яў; адз. сандаля, ‑і, ж.

1. У старажытных грэкаў і рымлян — абутак з драўлянай або скураной падэшвай без абцасаў, якая прымацоўвалася да нагі раменьчыкамі.

2. Лёгкія летнія туфлі без абцасаў, якія зашпільваюцца раменьчыкамі.

[Н.-грэч. sandalion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унты́, о́ў; адз. унт, ‑а́, м. і у́нты, унт; адз. у́нта, ‑ы, ж.

Абутак з футра на мяккай падэшве ў народаў Поўначы і Сібіры. Ганна паказвала старому новыя унты, прыгатаваныя ў падарунак сыну. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ашкабу́рак, ошкабу́рок ’абносак, зношаны абутак’ (КСТ). Звязана з шкабуртина ’шматок, кусок чаго-небудзь’ (палес., Лысенка, СПГ), шкабурацінка ’скарынка хлеба’ (лельч., Вешт. дыс.). Гл. шкабурацінка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляке́ркі ’лакіраваныя туфлі’ (навагр., Нар. сл.). З польск. lakierkiабутак з лакіраванай скуры’ < lakier ’лак’ < lakierować ’пакрываць лакам’ < ням. lackieren ’тс’ (Слаўскі, 4, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абнасі́цца, ‑насіўся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.

1. Знасіць, прывесці да непрыгоднасці ўсё адзенне, увесь абутак. Разглядаю дзядзьку. Як ён пахудзеў, як абнасіўся і зарос! Сачанка.

2. Зрабіцца зручным, звычным у выніку нашэння. Чаравікі абнасіліся, не муляюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перфара́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перфараваць.

2. Пракол, прарыў полага або трубчастага органа цела чалавека або жывёлы.

3. Сістэма спецыяльна прабітых скразных адтулін на чым‑н. Пашкодзіць перфарацыю. Упрыгожыць абутак перфарацыяй.

[Лац. perforatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чараві́кі, ‑аў; адз. чаравік, ‑а, м.

Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках. Моцна грукаючы чаравікамі па мёрзлай зямлі, ішла.. рота чырвонаармейцаў. Чорны. [Каця] прытупіла вочы і наском чаравіка разграбала крупчасты снег. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абно́скі, ‑аў; адз. абносак, ‑ска, м.

Разм. Падношанае, пашарпанае адзенне, абутак. Насіць чужыя абноскі. □ Недзе з аддаленага кутка, з-пад кухні.., выйшла сястра-гаспадыня год пад пяцьдзесят — уся шэрая, у абносках з галавы да ног. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падра́цца, ‑дзярэцца; зак.

Парвацца ў многіх месцах; знасіцца (пра адзенне, абутак і пад.). Газета пажоўкла ад часу, падралася па краях. Марціновіч. Занасілася Яськава бялізна, падралася. Зашыць ён можа толькі большыя дзіркі, і то іголкай-шаршаткай. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)