выба́члівы, -ая, -ае (кніжн.).

Які выказвае выбачэнне.

В. тон.

|| наз. выба́члівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзе́жны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да адзежы, прызначаны для яе.

Адзежная шчотка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзыўны́, -а́я, -о́е (афіц.).

Які змяшчае ў сабе паведамленне аб адазванні.

Адзыўная грамата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднагу́чны, -ая, -ае.

Які гучыць адным і тым жа манатонным гукам.

А. званок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднамы́сны, -ая, -ае.

Які прытрымліваецца адных думак, поглядаў з кім-н.

Аднамысныя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажыццяві́мы, -ая, -ае.

Такі, які можна ажыццявіць.

А. праект.

|| наз. ажыццяві́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́рдны, -ая, -ае (спец.).

Які выконваецца па дагаворы; здзельны.

Акордная работа.

Акордная плата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акру́глы, -ая, -ае.

Які мае круглую форму.

А. твар.

|| наз. акру́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алапа́т, -а, М -па́це, мн. -ы, -аў, м.

Урач, які лечыць метадамі алапатыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анестэзіяло́гія, -і, ж. (спец.).

Раздзел медыцыны, які займаецца анестэзіяй.

|| прым. анестэзіялагі́чны, -ая, -ае.