кры́шанка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Што-н. раскрышанае, здробленае.

К. з хлеба з квасам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загараджа́льны, -ая, -ае.

Які служыць загародай ад чаго-н., перашкодай чаму-н.

З. агонь.

З. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замяша́нне, -я, н.

Раптоўнае парушэнне парадку, збянтэжанасць, разгубленасць.

Прыйсці ў з.

Унесці з. ў шэрагі ворага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зана́дта, прысл.

Залішне, празмерна, звыш якой-н. мяжы.

Нешта ты стаў з. смелым.

З. знізіць патрабаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфліктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., з кім (разм.).

Уступаць у канфлікт, канфлікты.

К. з адміністрацыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

като́ры-не́будзь, -ая-не́будзь, -ае-не́будзь, займ. неазнач.

Які-небудзь, хто-небудзь з некалькіх, з многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́рышча, -а, н. (разм., неадабр.).

Сход людзей, натоўп.

Шумнае з.

Што тут у вас за з.?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звыча́йна, прысл.

Часцей за ўсё, пастаянна, па ўсталяванай звычцы.

Як з.

Такія вечары з. праходзяць весела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знячэ́ўку, прысл. (разм.).

1. Знянацку, неспадзявана, раптоўна.

Рашэнне ўзнікла з.

2. Выпадкова, незнарок.

З. разліў чарніла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самацве́тны, -ая, -ае.

Пра каштоўныя мінералы, вырабныя камяні з бляскам, з прыгожай прыроднай афарбоўкай.

С. каменьчык.