сумле́нне, -я, н.

Пачуццё маральнай адказнасці за свае паводзіны, учынкі і інш.

С. ў яго крыштальна чыстае.

Са спакойным сумленнем рабіць што-н. — будучы ўпэўненым у правільнасці сваіх учынкаў, дзеянняў.

Сумленне загаварыла — стала сорамна.

Як сумленне падказвае — як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Прыстасаванне для кіравання рухам судна, самалёта, аўтамабіля.

Р. аўтамабіля.

Паветраны р. (у лятальнага апарата). Сядзець, стаяць за рулём.

Стаяць каля руля (таксама перан.: кіраваць; кніжн.).

|| прым. рулявы́, -а́я, -о́е.

Рулявое кола.

Рулявое кіраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памі́лаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны; зак., каго (што).

1. Дараваць каму-н. віну, пашкадаваць.

Не памілуе вас за гэта бацька.

2. Адмяніць або змякчыць пакаранне асуджанаму.

П. асуджанага.

|| наз. памі́лаванне, -я, н. (да 2 знач.).

Просьба аб памілаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго, чым.

Выказваць каму-н. дакор, нездавальненне чым-н., абвінавачваць у чым-н., асуджаць за што-н.

П. куском хлеба.

П. каго-н. у баязлівасці.

|| аднакр. папракну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца куды-н.

Мяч перакаціўся за рысу поля.

2. Упаўшы, перавярнуцца, перакінуцца (разм.).

П. ад аднаго ўдару.

|| незак. перако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

|| прым. перака́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

п’я́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, п’я́вак, ж.

1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела.

Медыцынская п. (для кровапускання). Ставіць п’яўкі.

2. перан. Пра чалавека-прыстасавальніка, які жыве за кошт чужой працы, эксплуатуе іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́паць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

1. Хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.

2. Лапаць, мацаць рукамі.

Цапнуць за рукаў паліто.

|| зак. сца́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. ца́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ца́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганара́р, ‑у, м.

Грашовая ўзнагарода, якая выплачваецца літаратарам, мастакам і інш. творчым работнікам за іх працу. Стась учора паведаміў, што для выдання газеты спецыяльных грошай няма, што супрацоўнікі газеты.. працуюць больш з-за ідэі, чым з-за ганарару. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабраці́м ‑а, м.

Той, хто звязаны з кім‑н. пабрацімствам; названы брат. Паклялася сталіцы Пабрацімаў сям’я... Бялевіч. // Разм. Самы блізкі друг, таварыш. Алёша гатовы быў заплакаць. Ад шчасця, ад радасці за сябе, за свой хор, за сваіх пабрацімаў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Аднакр. да шмыгаць.

2. Хутка, непрыкметна пайсці, знікнуць. Не марудзячы больш ні хвіліны, Сяргей, хаваючыся за машыну, шмыгнуў за вугал гаража. Мележ. [Гендарсан] адчыніў кантору, а сам шмыгнуў за перагародку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)