кля́ча, -ы, мн. -ы, кляч і -аў, ж. (пагард.).

Пра худога, заезджанага каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́кі, -аў, адз. кок, -а, м. (спец.).

Шарападобныя бактэрыі.

|| прым. ко́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́кавішча, -а, мн. -ы, -вішч і -аў, н.

Месца, на якім рос мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марахо́д, -а, М -хо́дзе, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Мараплавец, вынаходца марскіх шляхоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маслазаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Завод, які вырабляе харчовае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меліяра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па меліярацыі.

|| прым. меліяра́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мерыно́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода танкарунных авечак.

|| прым. мерыно́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Другі з лікаў або велічынь, якія множаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мылава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па мылаварэнні.

|| прым. мылава́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мэр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Галава муніцыпалітэта, гарадскога кіраўніцтва ў некаторых краінах.