прычапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.

1. Моцна зачапіўшыся, павіснуць.

Да вопраткі прычапіліся ваўчкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Тое, што і прыстаць (у 2 знач.; разм.).

Прычапілася хвароба.

3. перан. Тое, што і прыдрацца (разм., неадабр.).

П. да дробязі.

|| незак. прычэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца і прычапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбе́гчыся, -бягу́ся, -бяжы́шся, -бяжы́цца; -бяжы́мся, -бежыце́ся, -бягу́цца; -бяжы́ся; зак.

Тое, што і адбегчы.

Хлопчык адбегся ад хаты.

|| незак. адбяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлі́пнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; -лі́п, -пла; зак. (разм.).

Тое, што і адляпіцца.

Марка адліпла.

|| незак. адліпа́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрылі́цца, акрылю́ся, акры́лішся, акры́ліцца; зак., чым (высок.).

Тое, што і натхніцца.

А. надзеяй.

|| незак. акрыля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. акрыле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрылі́ць, акрылю́, акры́ліш, акры́ліць; акры́лены; зак., каго-што (высок.).

Тое, што і натхніць.

|| незак. акрыля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. акрыле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ані́саўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. Тое, што і аніс (у 2 знач.).

2. Гарэлка, настоеная на анісе (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апаса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каго-чаго або з інф.

Тое, што і баяцца (у 1 знач.); сцерагчыся чаго-н.

А. прастуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесапі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).

2. Тое, што і лесапільня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матылі́ца, -ы, ж.

1. мн. -ы, -лі́ц. Тое, што і матылёк.

2. Хвароба хатняй жывёлы, часцей авечак, коз, выкліканая лічынкамі стужачных глістоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асана́нс, -у, м. (кніжн.).

Тое, што і сугучнасць; рыфма, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі.

|| прым. асана́нсны, -ая, -ае.

Асанансныя рыфмы.