Пі́тка ’пітво’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Да піць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑к‑a з ускладненнем асновы на ‑пі‑ (як і ў утварэннях ад біцьбіток бітка. але мыйка, дуйка). Відаць, з польск. pitka, параўн. фразеалагічную адзінку do pitki і do bitki ’хлапец хоць куды’, аналагічна польск. pijatyka і bijatyka, а таксама ўкр. питки ’выпіўка, гулянка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заре́зать сов.

1. зарэ́заць; (о свиньях — ещё) закало́ць; (загрызть) прост. задушы́ць; зарэ́заць;

2. перен. зарэ́заць;

заре́зать без ножа́ зарэ́заць без нажа́;

хоть заре́жь хоць зарэ́ж;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. дабрыў, ‑ла, ‑ло; зак.

Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Я ўставаў І ішоў па ваеннай дарозе. Верыў — дома мне быць, Дабрыду, дажыву... Броўка. Снегу, снегу — не праехаць, Снегу, снегу — не прайсці! Хоць бы стомленай, у сне хоць Да Лучосы дабрысці... Лось. // Павольна, не спяшаючыся, дайсці. Непрыметна дабрылі да вёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ласціна, ‑ы, ж.

Ахвяраванне жабраку, бедняку. І зноў вагоны, зноў даўжэзная пакутлівая дарога. На станцыях [бежанцы] хадзілі прасіць міласціну, хоць рэдка калі ўдавалася што сабраць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і павыкідаць. Не паддавалася жыта кулінарнаму майстэрству Ваські, хоць даўно павыкідваў ён з кацялка падабабкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракукарэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Пракрычаць «кукарэку». Хоць недзе далёка асіпла пракукарэкаў певень — наступіла поўнач, — заснуць ніхто не мог. Новікаў.

2. Кукарэкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускату́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Катурхаючы, разбудзіць. У тую нядзелю на самым світанку Параска ўскатурхала Галю і загадала: — Ідзі хоць карову падаі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́нік, ‑а, м.

Цынічны чалавек. [Іван:] — Ну і цынік жа ты, Валька. Пра дзяўчат гаворыш, нібыта чаравікі купляеш — хоць дзесяць пар мерай, а браць неабавязкова. Грахоўскі.

[Ад грэч. kyon — сабака.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ўк, ваўка́ і во́ўка; мн. ваўкі́, ‑о́ў; м.

Дзікая драпежная жывёліна сямейства сабачых. Колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць. Прыказка. І ваўкі сыты і авечкі цэлы. Прымаўка.

•••

Біты воўк — пра бывалага, вопытнага чалавека.

Воўк у авечай шкуры — пра знешне лагоднага, рахманага, а на самой справе варожага, каварнага чалавека.

Воўк у лесе (за гарою) здох — пра чый‑н. дзіўны, нечаканы ўчынак.

Воўкам глядзець (пазіраць) гл. глядзець.

Лавіць бягучага воўка след гл. лавіць.

Марскі воўк — пра бывалага, вопытнага марака.

Хоць ваўкоў ганяй гл. ганяць.

Хоць воўк траву еш — пра раўнадушныя, абыякавыя адносіны да чаго‑н.

Хоць воўкам вый гл. выць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гро́знасць, ‑і, ж.

Уласцівасць грознага. Від.. [чырвонаармейца] быў даволі грозны, хоць гэта грознасць не зусім пасавала з яго лагоднымі шэрымі вачамі, якімі ён акінуў дзеда Талаша. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)