раме́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рамяства (у 1 знач.), рамесніка (у 1 знач.), звязаны з імі. Жывуць там шаўцы, краўцы, бондары, цесляры, — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх і за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Б. Стральцоў.
2. Які рыхтуе кадры кваліфікаваных рабочых. Рамеснае вучылішча. Рамесная школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святля́к, светляка, м.
Невялікае насякомае сямейства жукоў, якое свеціцца ў цемры. Хмары камароў звінелі ў паветры, .. і быстрыя агеньчыкі першых светлякоў мігцелі там і тут. Самуйлёнак. Ля дарогі, у мясцінах, дзе было ніжэй, бледна-зялёна гарэлі светлякі,.. [Марусаў] браў іх у рукі — яны холадна тлелі, пакуль не адаграваліся ў далоні. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смы́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Рабіць сутаргавыя рухі; перасмыквацца. Адна нага ніжэй калена ў Андрэя Лялюгі драўляная. Калі выстругае сабе новую, то ходзіць нішто сабе, мала накульгвае, а як стопча гумавыя набойкі.., дык ягоныя плечы ў хадзе смыкаюцца ўніз — уверх. Б. Стральцоў.
2. Зал. да смыкаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксперымента́тар, ‑а, м.
Той, хто праводзіць эксперымент; той, хто эксперыментуе. Па шырыні непасрэдна-творчага асваення нацыянальнай рэчаіснасць. [М. Багдановіч] можа і ўступае, напрыклад, Купалу, але чым замяніць нам тое, што зрабіў Багдановіч як крытык і тэарэтык літаратуры, як эксперыментатар і перакладчык, наогул як асветнік у самым высакародным значэнні гэтага слова? М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баламу́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М. Стральцоў.
2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.
3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяздзе́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не можа мець дзяцей, бясплодны. У Эмы няма цяпер пакойчыка з асобным ходам, яна жыла ў нейкіх пенсіянераў, пры якіх быў яшчэ жанаты сын з бяздзетнаю жонкай. М. Стральцоў.
2. Які не мае сваіх дзяцей. Смяюха — гэта жанчына гадоў пад шэсцьдзесят, бяздзетная і замужам ніколі не была. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завуго́лле, ‑я, н.
1. Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў. Шумеў у завуголлі вецер і вельмі хацелася спаць. Быкаў. Задрыжала-замітусілася абгародка, бы сухое дуддзё ад ветру дзе ў завуголлі. Пташнікаў.
2. перан. (з прыназ. «па»). Разм. Тоячыся, асцерагаючыся. — Хлусню гавораць звычайна па завуголлю. У вочы няёмка казаць. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.
Разм. Тое, што і сталовая (у 2 знач.). Марусаў сеў за стол; падышла афіцыянтка — ён заказаў гуляш; ён заўсёды заказваў у такіх сталоўках гуляш — папулярную мясцовую страву. М. Стральцоў. Вось у гэтай сталоўцы партшколы і адбылося маё першае знаёмства з Платонам Галавачом. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́снік, ‑а, м.
Уст. Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў. Праўда, хросная Вольга Епіфанаўна, тая, якой Максім паказваў свае першыя вершы па-беларуску, хоць і не разумела, не спачувала ў галоўным, але, добрая душа, не адмовіла хросніку ў просьбе выпісаць для яго спачатку «Нашу долю», а потым «Нашу ніву». М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шланг, ‑а, м.
Гнуткая труба або рукаў для адводу, перадачы і пад. вадкасцей, сыпучых рэчываў, газу. Дзядзька Ігнат стаяў.. перад домам, глядзеў, як нейкі таўставаты чалавек у піжаме паліваў са шланга газон з кветкамі. М. Стральцоў. Побач ляжаў другі, шырокі шланг гідраманітора, які засмоктваў чорную зямлю і выкідаў яе на паверхню. «ЛіМ».
[Ням. Schlange.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)