Акты́ўны. Запазычанне 20–30‑х гадоў XX ст. з рускай мовы (Гіст. лекс., 272). Рус. активный з франц. actif (Шанскі, 1, А, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Корг ’надводны або падводны камень’ (Яшк.). Параўн. рус. корга ’тс’. Распаўсюджанне на рускай поўначы сведчыць аб запазычанні з карэльск. korgo ’водмель’ (Фасмер, 2, 323).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слава́р ‘слоўнік’ (Гарэц.). Параўн. рус. слова́рь, славен. slovar ‘тс’. Запазычана з рускай мовы. Чэшская крыніца для славянскіх моў адмаўляецца, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 322.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяша́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяшаць ​1 (у 1, 2 знач.).

2. у знач. прым. З прымессю чаго‑н. Мяшанае малако. Мяшаная смятана.

3. у знач. прым. Разнародны. Мяшанае насельніцтва. // Які складаецца з розных парод. Мяшаны лес. // Змешаны з розных элементаў. [Дзяўчына] размаўляла на мяшанай польскай і рускай мовах. Карпюк.

4. у знач. прым. Разм. Узараны паўторна. Мяшанае ворыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўродзе ’накшталт’ (Бяльк.), рус. навроде ’тс’. Запазычана з рускай мовы ці ўтворана самастойна на базе рус. вроде ’тс’ (да род) пры дапамозе ўзмацняльнага прэфікса на-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алего́рыя, ст.-бел. аллигория (1653), аллигоричный (1627) (Булыка, Запазыч.). Недакладна Крукоўскі, Уплыў, 85, які адносіць гэта слова да новых запазычанняў з рускай мовы. Гл. алягорыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сажо́нкі ’стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі’ (ТСБМ). Рус. сажо́нки ’тс’. Да сягаць, сажень (гл.). Магчыма, вуснае запазычанне з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ініцыя́лы. Запазычана праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай з канца XIX ст. з франц. initial ’пачатковы’ < лац. initialis ’тс’ (Шанскі, 2, I, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ако́рд (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 84). Рус. аккорд, магчыма, з франц. accord (XVIII ст.) (Фасмер, 1, 66. Параўн. Шанскі, 1, А, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акраба́т (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы (гл. Крукоўскі, Уплыў, 80), дзе з французскай (XVIII ст.). Франц. acrobate < ст.-грэч. ἀκροβάτης ’канатаходзец’. Шанскі, 1, А, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)