набе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пабегаць уволю, стаміцца, бегаючы. Я не разумеў, як гэта можна не пад’есці, калі добра набегаешся за цэлы дзень... Ваданосаў. — Навошта так рана.. [Паўліка] будзіш? — запытала маці, якая ўжо завіхалася ля печы. — Набегаецца яшчэ за цэлы дзень... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызвыча́іць, ‑чаю, ‑чаіш, ‑чаіць; зак., каго-што.

Прывіць навык да чаго‑н., прывучыць да чаго‑н. Прызвычаіць дзяцей да працы. Прызвычаіць сябе рана ўставаць. □ Я прызвычаіў зрок даўно Да сонца, да штурвала — рукі, А слых і сэрца — да званоў, Набатных несціханых гукаў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Суправаджаць спевамі якое‑н. дзеянне; падпяваць. Данілка іграе жаласліва-нудную мелодыю, Зоська круціцца па сцэне і прыпявае. Купала. Ваявалі ў полі жнеі-маладзіцы, Вострымі сярпамі жыта ваявалі, «Залатая зорка-зараніца, Не заходзь так рана...» — прыпявалі. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабы́ўка, ‑і, ДМ ‑быўцы; Р мн. ‑бывак; ж.

Разм. Кароткачасовы водпуск для паездкі дамоў, на радзіму (часцей за ўсё пра ваеннаслужачых). Адпусціць на пабыўку. Прыехаць на пабыўку. □ [Лідзія Пятроўна:] — Рана пачала зажываць, тыдні праз чатыры зусім будзеце здаровы і зможаце паехаць на пабыўку. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разліць усё, многае. Гаранскі паразліваў у крышталёвыя чаркі бальзам. Сабаленка. Прыходзіў.. Анатоль сюды зацемна, а ўставаў рана, але кожны раз, калі ішоў мыцца ў нейкі закутачак у канцы калідора, там былопоўна вады, мусіць, паразлівалі шафёры.. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лежаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. Пралежаць дастаткова часу пасля хваробы. Крамарэвіч занадта рана падняўся з саломы і не вылежаў хваробы да канца. Чорны.

2. Прабыць у ляжачым становішчы пэўны час. Вылежаць дзве гадзіны пад сонцам.

3. Тое, што і вылежацца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышэ́й,

1. Выш. ст. да прысл. высока. Сонца ўзнялося вышэй і грэла неміласэрна. Чарнышэвіч.

2. прысл. У папярэднім тэксце.

3. прыназ. з Р. Больш за які‑н. узровень. Тэмпература вышэй нуля. // Уверх ад якога‑н. месца. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што да каго-чаго.

Разм. Тое, што і прыраўнаваць ​1. — Дык жа адзін воз не прыраўняеш да другога, — спакойна, разважліва даводзіць другі. Палтаран. Была б ты добраю, прырода, Каб прыраўняла да сябе. Каб не давала рана гінуць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разна́сцежыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Паэт. Расчыніць насцеж. Звычайны дзень, казённа-шэры, падцягнуты і посны — ён разнасцежыў зарана дзверы ў гімназічны пансіён. Вялюгін. Чаму ты плойме выдуманых бед Разнасцежыла сэрца так старанна? Бяда, калі пазнюся на абед, Бяда, калі прыходжу надта рана. Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстрэ́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстраляць. // Смяротная кара, якая чыніцца выстралам з агнястрэльнай зброі. Прысудзіць да расстрэлу. □ На золаку, раненька-рана, Расу абабілі варожыя боты... Вялі на расстрэл партызана. Свірка.

2. Спец. Пашкоджанне канала ствала агнястрэльнай зброі (ад працяглай, частай стральбы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)