радні́ць несов., в разн. знач. родни́ть;

р. адну́ сям’ю́ з друго́й — родни́ть одну́ семью́ с друго́й;

цэ́лы рад адзна́к р. чалаве́ка і ма́лпу — це́лый ряд при́знаков родни́т челове́ка и обезья́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Баго́н ’высокае месца’ (мінск. абл.; Талстой, Геогр., 155). Талстой (там жа, 155–156) лічыць, што тут вынік семантычнага працэсу развіцця па прынцыпу «верх» ⟷ «ніз», г. зн. «багна» → «ўзгорак». Гл. яшчэ (Талстой, там жа, 98–103, 161) рад падобных семантычных паралелей на прыкладзе іншых тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́вяс, повес ’пояс; спавівач’ (Федар., Сл. ПЗБ). Да пояс (гл.); паводле Карскага (1, 303), замена j > в мае нефанетычны характар і, відаць, не звязана з уплывам вязаць. Параўн., аднак, повяска ’тонкая жардзіна, з дапамогай якой прымацоўваецца да страхі рад саломы’ (Жыв. сл.) < повязка, гл. повязь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэгі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.

Бас — голас нізкага рэгістра.

3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.

Р. каманд у ЭВМ.

5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.

Верхні, ніжні р.

6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.

Рачны р.

Марскі р.

|| прым. рэгі́стравы, -ая, -ае (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сустрэ́цца сов., в разн. знач. встре́титься; (случайно, неожиданно — ещё) повстреча́ться; попа́сться;

с. ў кіно́ — встре́титься (повстреча́ться) в кино́;

с. з ця́жкасцямі — встре́титься с тру́дностями;

па даро́зе нам ~рэ́ліся ціка́выя лю́дзі — по доро́ге нам попа́лись (встре́тились, повстреча́лись) интере́сные лю́ди;

по́зіркі іх ~рэ́ліся — взгля́ды их встре́тились;

рад з ва́мі с.рад с ва́ми встре́титься;

с. на ры́нгу — встре́титься на ри́нге;

с. тва́рам у твар — встре́титься лицо́м к лицу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Трывалы, глыбокі. Грунтоўныя веды. // Які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю; абгрунтаваны чым‑н. Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. Колас. Высокі мастацкі густ, добрае веданне рускай, беларускай і ўкраінскай літаратур, а таксама літаратур другіх народаў дазволілі Максіму Багдановічу пісаць тэарэтычна грунтоўныя і цікавыя.. артыкулы. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парадні́цца, ‑раднюся, ‑роднішся, ‑родніцца; зак., з кім-чым.

1. Уступіць у адносіны роднасці з кім‑н. [Гумоўскі] хацеў парадніцца, як яму здавалася, з сапраўднаю шляхецкаю сям’ёю. Броўка.

2. Стаць блізкім па духу, перакананнях і пад. Быццам тут на свет радзіўся, Грышка ўсцешаны і рад: Ён з байцамі парадніўся — кожны быў і друг і брат. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасця́г ’свабодны, вялікі прастор’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад прасцяга́ць ’прасціраць, распаўсюджваць’ (Стан.); да цягці (гл.) або да сцяг ’група прадметаў, размешчаных у рад’: сцяг гаравы ’горны хрыбет’ (гл.). Тады першаснае значэнне ’перспектыва’. Укр. простягти́ ’прасцерці, распаўсюдзіць’ разглядаецца як вынік кантамінацыі протягти́ і розтягти́ (ЕСУМ, 4, 607).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́к ’звязка плыта’ (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.), ’звязка для сплаву плытоў тарцом уперад’ (Дэмб. 2), ’тарэц (канец бярвенняў у плыце)’ (віц., Нар. сл.), ’кладка праз рэчку з бярвенняў’ (Бяльк.). Укр. дыял. то́рок ’невялічкі плыт’, рус. дыял. то́рок ’тс’. Гл. тар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завяшча́нне, ‑я, н.

1. Афіцыйны дакукумент з выказанай кім‑н. воляй аб яго маёмасці на выпадак смерці. Напісаць завяшчанне. □ У завяшчанні брэсцкага мешчаніна Гурына Фёдаравіча (1624 г.) адпісваецца розным асобам рад кніг духоўнага зместу, сярод якіх асабліва выдзяляюцца «апостол и псалтир друку Скоринина». Алексютовіч.

2. Запавет, наказ паслядоўнікам, нашчадкам. Завяшчанне У.І. Леніна партыі і краіне. Духоўнае завяшчанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)