ксілафо́н, ‑а, м.

Ударны музычны інструмент, што складаецца з драўляных, падабраных у адпаведным страі пласцінак, па якіх удараюць драўлянымі малаточкамі.

[Ад грэч. xylon — дрэва і phōnē — гучу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танбу́р, ‑а, м.

Трохструнны шчыпковы музычны інструмент грушавіднай формы, пашыраны ў СССР ва Узбекістане, Таджыкістане і суседніх з імі краінах.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трамбо́н, ‑а, м.

Духавы медны музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру, які мае выгляд двойчы выгнутай трубкі з шырокай гарлавінай.

[Іт. trombone.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарба́н ’струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры’ (ТСБМ), параўн.: “белорусский торбан (нечто вроде гитары)” (Шпіл., Путешествие, 115), тараба́нмузычны інструмент з 24 струнамі, які вісеў на грудзях’ (Варл.), сюды ж, магчыма, тараба́јка ’від гітары’ (Вруб.). Укр. то́рба́нмузычны інструмент, падобны да бандуры’, рус. торба́н, польск. tyorba, torban, teorban ’вялікая лютня; бандура’. Праз польскую мову з італ. tiorba ’лютня’. Інструмент вынайдзены ў XVI ст. у Фларэнцыі, паходжанне італьянскага слова невядома (Брукнер, 568; Фасмер, 4, 82; ЕСУМ, 5, 602). Агляд версій гл. Праці, 984–985. У народнай мове збліжана з тарабан ’барабан’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руле́я ’ліра (музычны інструмент)’ (ТС). Магчыма, з ліра (гл.) у выніку метатэзы плаўных пад уплывам літ. rylà ’шарманка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

але́гра,

1. прысл. Хутка, ажыўлена (пра тэмп выканання музычнага твора).

2. нескл., н. Музычны твор або яго частка ў хуткім тэмпе.

[Іт. allegro — весела.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зурна́, ‑ы, ж.

Усходні духавы музычны інструмент у выглядзе ражка ці жалейкі. На лепшай зурне ў чайхане Вас прывітаюць там. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арато́рыя, ‑і, ж.

Вялікі музычны твор для хору, салістаў-спевакоў і аркестра, напісаны на драматычны сюжэт і прызначаны для канцэртнага выканання.

[Іт. oratorio ад лац. oro — гавару, прашу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папуры́, нескл., н.

Музычны твор з урыўкаў розных агульнавядомых песень, мелодый. Слава Байдакоў выканаў на акардыёне пануры з вядомых песень. Навуменка.

[Фр. pot pourri.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

септэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Музычны твор для сямі выканаўцаў з асобнай партыяй для кожнага.

2. Ансамбль з сямі выканаўцаў.

[Ад лац. septem — сем.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)