грукатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які стварае грукат; шумны. Грукатлівы вадаспад. □ Вера ішла асцярожна. Пачуўшы наперадзе цяжкія, грукатлівыя крокі, адступіла за куст. Асіпенка. // Напоўнены грукатам, шумам. [Сонца] асвятляла .. грукатлівую, дымную зямлю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затлумі́ць, ‑тлумлю, ‑тлуміш, ‑тлуміць; зак., каго-што.

Пазбавіць здольнасці ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыць. — Затлумілі мне галаву, вось і забыўся: твой жа праект аб адкрыцці дзіцячай пляцоўкі прынялі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́тхлы, ‑ая, ‑ае.

З пахам сырасці, гнілі; застаялы, заляжалы, нясвежы. Затхлая вада. Затхлая мука. □ Пакой нагрэўся, стаяла ў ім сыраватая, затхлая цеплыня. Асіпенка. // перан. Закаснелы, руцінны. Затхлая атмасфера мяшчанства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акру́глы, ‑ая, ‑ае.

Які мае закругленыя лініі, абрысы, акругленую форму. У памяці Тоні паўстаў прыгожы, у меру акруглы твар маладой жанчыны. Асіпенка. Выраз.. цёмных акруглых вачэй [Ядвісі] часта змяняўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрана́ха, ‑і, ДМ ‑насе, ж.

Разм. Прадмет верхняга адзення. Паздзіраў .. [дзядзька] з ног валёнкі, Апранаху скінуў з плеч. Крапіва. Накінуўшы на плечы нейкую апранаху, Ніна выскачыла на вуліцу. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беке́ша, ‑ы, ж.

Мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Адзін з .. [мужыкоў], чорнабароды, у шэрай, вузкай па таліі бекешы гаварыў гучна, нібы хацеў, каб яго слухалі ўсе. Асіпенка.

[Венг. bekeš.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасья́нс, ‑а, м.

Расклад карт па пэўных правілах для забавы ці варажбы. Ператасаваўшы калоду карт, Адзелаіда Сяргееўна .. пачала раскладваць пасьянс. Асіпенка. // Раскладванне карт такім чынам. Бавіць час за пасьянсам.

[Ад фр. patience — цярпенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манса́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Жылое памяшканне пад самай страхой дома з косай столлю або сцяной. Па добра знаёмай крутой лесвіцы з абцёртымі прыступкамі.. [Вера] ўзабралася на мансарду. Асіпенка.

[Фр. mansarde.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павышэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць, зрабіцца вышэйшым. Мне здаецца, што.. [Людміле] павышэла і неяк змянілася, але ў чым, не магу зразумець. Дуброўскі. Сіняе неба павышэла, ачысцілася ад хмар. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́сканы, ‑ая, ‑ае.

Які патрэскаўся, у трэшчынах. Праз патрэсканы асфальт выбівалася трава. Гаўрылкін. Хацелася піць, але вады паблізу не было. Аблізвалі патрэсканыя вусны ды курылі часцей, чым хацелася. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)