пуска...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да пуску (гл. пусціць у 3 знач.), да прыводу ў дзеянне, у рабочы стан, напр.: пусканаладачны, пускарэгуліровачны, пускарэгулюючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недапе́чаны, -ая, -ае.

1. Не даведзены пячэннем да поўнай гатоўнасці.

Недапечаная бульба.

2. перан. Недастаткова падрыхтаваны да якой-н. працы; малавопытны (разм.).

3. перан. Вялы, бязвольны (разм.).

Н. хлопец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незайздро́сны, -ая, -ае.

1. Які не адчувае зайздрасці да каго-н.

Н. чалавек.

2. Дрэнны, няважны, які не выклікае зайздрасці.

Незайздросная хатка.

|| наз. незайздро́снасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пага́рдлівы, -ая, -ае.

Які адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай або выражае, утрымлівае ў сабе пагарду да каго-, чаго-н.

Пагардлівыя адносіны.

Пагардлівыя словы.

|| наз. пага́рдлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардыя...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да сэрца, напр.: кардыяграфія, кардыясклероз, кардыяспазм, кардыястымулятар;

2) які мае адносіны да кардыялогіі, напр.: кардыянеўралагічны, кардыяцэнтр, кардыяхірургія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мэ́та, -ы, ДМ мэ́це, мн. -ы, мэт, ж.

Тое, да чаго імкнуцца, што трэба ажыццявіць.

Ісці да запаветнай мэты.

◊

З мэтай — для таго, каб.

|| прым. мэ́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўні́вы, -ая, -ае.

1. Схільны да рэўнасці, ахоплены рэўнасцю; які выражае рэўнасць.

Раўнівая жонка.

Р. погляд.

2. Выкліканы рэўнасцю, недавер’ем.

Раўнівае падазрэнне.

|| наз. раўні́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму-чаму.

1. Адносіцца да каго-, чаго-н. са спачуваннем, жалем.

С. бацькоўскаму гору.

2. Добразычліва ставіцца да каго-, чаго-н.

С. маладзёжнаму руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрома... (а таксама храма...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае знач.:

1) які адносіцца да хрому, напр., хромаалюмініевы;

2) які мае адносіны да колеру, фарбы; каляровы, напр., хромалітаграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шабло́нны, -ая, -ае.

1. гл. шаблон.

2. перан. Які з’яўляецца шаблонам (у 2 знач.); збіты, банальны.

Шаблонныя фразы.

Ш. падыход да справы.

|| наз. шабло́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)