таню́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі, зусім тонкі. Міхал ідзе, сляды чытае: Вось тут танюткі ланцужок Лёг так прыгожа на сняжок — То пара кропак, то дзве рыскі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́шна,

1. Прысл. да уцешны.

2. безас. у знач. вык. Радасна, прыемна. Я не ведаю, чаму мне так уцешна, Як зазвоніць восень меддзю па лістах. Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хамі́ты, ‑аў; адз. хаміт, ‑а, М ‑міце, м.; хамітка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. хаміткі, ‑так; ж.

Група народнасцей Паўночнай Афрыкі, якія гавораць на блізкіх мовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абе́дзікі ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Словаўтварэнне як бібікі, кепікі да абед (гл.). Семантычная сувязь паміж абедзікі і абед застаецца няяснай, бо этнаграфічны бок (апісанне гульні) нявысветлены. Сувязь слоў абедзікі і абед абгрунтоўваецца тым, што «для частавання лялек арганізуюцца так званыя абедкі» (Рам., 8, 590).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абша́р ’абшар, прастора’ (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Абшар (пшенʼицы) < польск. obszar < ням. obirschar (< überscheeren ’перарэзаць’) ’частка зямлі, якая вылучаецца пасля вымярэння’ (XV ст.). З XVII ст. — сучаснае значэнне (Брукнер, 68). Калі гэта так, бел. абшар < польск. obszar (XVII ст.) (параўн. Мартынаў, SlW, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багасло́ў, багасло́ўе, рус. богосло́в, богосло́вие, укр. богосло́в, богослі́вʼя і г. д. З ц.-слав. мовы (богословъ, богословиѥ), дзе гэта калька з грэч. θεολόγος, θεολογία, да θεός ’бог’, λόγος ’слова, вучэнне’. Так і ў іншых слав. мовах. Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 150–151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́нькі ’вочы’ (Нас.). Укр. ба́ньки ’выпучаныя вочы’, ба́нька ’бялок вока; крышталік вока’, банька́тий ’з выпучанымі вачыма’, банька́ч ’тс’. У рус. мове ба́нька ’вочы’ толькі ў зах. і паўд. гаворках. Бясспрэчна, ад ба́нька шкляная пасудзіна; бурбалка, пузыр і г. д.’ (так ужо меркаваў Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буймі́стр ’бурмістр’ (Нас.). Як думае Апель, РФВ, 3, 87 (за ім і Фасмер, 1, 246), гэта беларускае слова ўзнікла з бурмістр (гл.) пад уплывам слова бу́йны (параўн. бурмі́шча). Але, магчыма, гэта не так. Хутчэй можна думаць пра дысіміляцыю р–р > й–р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ўбіца ’гаўбіца’ (БРС). Рус. га́убица ’тс’ (раней і гоубица), укр. га́убиця. Фасмер (1, 397) мяркуе, што гэта запазычанне з ням. Haubitze ’тс’. Шанскі (1, Г, 38–39) мяркуе, што непасрэдна слова было ўзята з польск. haubica (так і ў Слаўскага, 1, 411).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́сань ’узор’ (БРС), дасэ́ні ’ўзор ткання ў выглядзе ромбаў’ (Шат.), дэ́сань (Сл. паўн.-зах.), дысэ́ні (Жд. 1). Ужо Шатэрнік (80) меркаваў, што гэта з польск. deseń (а гэта з франц. dessin; так аб польск. слове і Брукнер, 88). Параўн. і дэсянёвый ’узорысты’ (Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)