прыблі́жаны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыблізіць.
2. у знач. прым. Які ўваходзіць у лік блізкіх да якой‑н. асобы (звычайна высокапастаўленай) людзей, карыстаецца яе даверам. Прыбліжаныя асобы. / у знач. наз. прыблі́жаны, ‑ага, м.; прыблі́жаная, ‑ай, ж. «Хто ж з тых, хто тут прысутнічае, ведае пра яе працу ў Старым Стане?.. — думала Зіна. — Усяго некалькі чалавек, прыбліжаных Языковіча». Кавалёў.
прыблі́жаны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Не зусім дакладны, прыблізны. Прыбліжанае рашэнне. Прыбліжаныя вылічэнні. Прыбліжанае значэнне дробу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхры́станы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расхрыстаць.
2. у знач. прым. Шырока раскінуты ў бакі, расшпілены (пра адзенне). А дзед быў прыгожы. Без шапкі, у шэрай, як ралля, расхрыстанай на сухіх, загарэлых грудзях кашулі. Брыль. // Апрануты ў шырока расхінутае, расшпіленае адзенне. Расхрыстаныя, са збітымі набакір шапкамі, .. [хлапчукі] былі поўныя гарэзлівасці, неўтаймаванай энергіі. Арабей. Дубавец, расхрыстаны і пачырванелы, ішоў за плугам, паварушваў яго ў руках. Капыловіч. // Раскрыты, аголены. [Адамчук] у сподняй сарочцы, расхрыстаную валасатую грудзіну, чырвоны твар залівае пот. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спало́ханы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спалохаць.
2. у знач. прым. Ахоплены страхам, жудасцю. Раптам у.. [Выжлятніка] з-пад ног пырхнулі два спалоханыя шпакі. Пташнікаў. Спалоханая маці прыціснула малога да грудзей. Корбан. Спалоханы машыніст адхінуўся ад акна, жорстка схапіў руку [Ірыны]. Лынькоў. // Які выяўляе спалох. За дзвярыма спалоханыя крокі, шэпт. Скрыган. У чырвонаармейца быў спалоханы від. Бядуля. Жанчына глядзіць проста перад сабою. Гэта тая самая, што мы бачылі ў гарадскім садзе, з вялікімі спалоханымі вачыма. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад убіць.
2. у знач. прым. Утаптаны, утрамбаваны да цвёрдасці. Убітая сцежка. □ За брамкай і брамай з чорных жалезных прутоў — залітая сонцам прастора, сем-восем крокаў па ўбітым жвіры. Брыль. Пад нагамі свістала і спявала ўбітая гладкая дарога. Чарнышэвіч. / у знач. наз. убі́тае, ‑ага, н. Конь, вывернуўшы з пяску на ўбітае, мінуў адразу Боганчыкавы калёсы, зачапіўся быў колам за заднюю вось, мінаючы Махорку, і цяпер пер .. у лагчыну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браканье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто займаецца браканьерствам.
|| прым. браканье́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
брандма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м. (уст.).
Начальнік пажарнай каманды.
|| прым. брандма́йстарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
брызе́нт, -у, М -нце, м.
Грубая непрамакальная парусіна.
|| прым. брызе́нтавы, -ая, -ае.
Брызентавая спяцоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бура́н, -у, м.
Снежная бура, завіруха ў стэпе.
Узняўся б.
|| прым. бура́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
буто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Пупышка кветкі.
Бутоны цюльпанаў.
|| прым. буто́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вальдшнэ́п, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тое, што і слонка.
|| прым. вальдшнэ́павы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)