вая́цкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Ваенны. Да гэтага ж часу ніхто не ведаў аб ваяцкіх здольнасцях дзеда Талаша. Колас. Адышлі гады ваяцкія, Зараслі магілы брацкія, Дні трывожныя далёка... Кірэенка.
2. Разм. Тое, што і ваяўнічы (у 1, 2 знач.). Ваяцкі запал, дух.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анані́мны, ‑ая, ‑ае.
1. На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара. Ананімная літаратура. Ананімнае пісьмо. □ Валодзя Полаг на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы. Шамякін.
2. Які ўтойвае сваё імя, не ставіць подпісу пад пісьмом, творам. Ананімны аўтар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абца́с, ‑а, м.
Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук. Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот палез, падцягнуў халявы, выпрастаўся і спакойна пацвердзіў: «Сказаў не пайду — не пайду!» Шамякін.
•••
(Быць у каго, трымаць каго) пад абцасам — быць, трымаць у падпарадкаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казя́ўка, ‑і, ДМ ‑зяўцы; Р мн. ‑зявак; ж.
Усякае маленькае насякомае; кузурка. Аб фару стукнулася нейкая казяўка велічынёй з жука і немаведама дзе дзелася. Ермаловіч. // перан. Пра нікчэмнага чалавека. — Класавая помста? — нашто помста? Гэта задужа вялікі гонар для такой казяўкі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лягчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе, незак.
1. Памяншацца ў вазе, станавіцца больш лёгкім.
2. безас. каму і без дап. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Раман зноў пачаў жартаваць. Косцік адчуваў, як з яго сэрца спадае цяжар, як лягчэе ў яго на душы. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадэ́рн, ‑а, м.
1. Дэкадэнцкі напрамак у архітэктуры, дэкаратыўным і выяўленчым мастацтве ў канцы 19 — пачатку 20 стст., які характарызаваўся манернасцю, замыславатасцю, фармалістычнасцю.
2. нескл. Аб стылях дэкадэнцкага напрамку ў мастацтве. Стыль-мадэрн.
3. Разм. Пра што‑н. сучаснае, моднае. Пагоня за мадэрнам.
[Ад фр. moderne — самы новы, сучасны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даста́так, ‑тку, м.
1. Заможнасць, матэрыяльная забяспечанасць. Жыць у дастатку. □ Усё гаварыла тут аб дастатку гаспадара: і мяккая гарадская мэбля, і дываны, і нават гравюры. Сяргейчык.
2. часцей мн. (даста́ткі, ‑аў). Матэрыяльныя сродкі, прыбыткі. Няхай дастаткаў вам прыбудзе, Хай родзяць нівы, сенажаць! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дачу́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак., пра каго-што, аб кім-чым ці з дадан. дап.
Разм. Даведацца з дайшоўшых чутак; дазнацца. Дачуцца пра сям’ю. □ Пятрусь Грыб, адзін з багацеяў мястэчка Дварок, дачуўся надоечы, што лес ягоны сякуць напавал, больш як заўсёды. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дупле́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. У більярднай гульні — удар шаром у другі шар, які, ударыўшыся аб борт і адскочыўшы ад яго, трапляе ў лузу.
2. Тое, што і дублет (у 2 знач.). Анісім доўга і пільна цэліўся і стрэліў дуплетам. Сачанка.
[Фр. doublet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мро́іць, мрою, мроіш, мроіць; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.
Уяўляць у думках, марыць. Ці даўно .. [Захарка] мроіў, як яго дужы і смелы бацька накінецца на ворагаў са стрэльбай у руках. «ЛіМ». Век я пра славу сусветную мрою. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)