фарысе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. У Старажытнай Іўдзеі: член іўдзейскай секты, што вызначалася рэлігійным фанатызмам і дагматызмам.

2. перан. Крывадушны чалавек, ханжа.

|| ж. фарысе́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -се́ек.

|| прым. фарысе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіку́н, ‑а, м.

1. Чалавек з племені, якое знаходзіцца на ступені першабытнай культуры; нецывілізаваны чалавек. // Пра некультурнага, неразвітага, грубага чалавека. — Тупагаловыя дзікуны! Яны не разумеюць, што няма той сілы, якая знішчыла б народ. Шамякін. Я баяўся, што стычынскія хлапчукі зловяць мяне на вуліцы і адлупцуюць. Такія дзікуны могуць! Чарнышэвіч.

2. Разм. Нелюдзімы, дзікаваты чалавек. [Панне] Людміле цікава было паглядзець на гэтага дзікуна і пустэльніка, які яшчэ аж дасюль не быў у Завітанках. Колас.

3. Разм. Пра чалавека, які адпачывае ў курортным месцы без пуцёўкі. — Люблю ездзіць адпачываць «дзікуном», — гаварыў.. Аляксей Пятровіч. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Машэннік ’несумленны чалавек, ашуканец’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Растарг.). Ст.-рус. мошенникъчалавек, які шыў кашалькі’ > ’які краў кашалькі, мошны’ > ’ашуканец, падманшчык’. Да машна́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўло́мак ’здаровы чалавек, здаравяк’ (Сл. ЦРБ, Сцяшк. Сл., Юрч. НВС), ’здаровы чалавек, які прыкідваецца слабым’ (Сцяшк.), ’чалавек, які можа што-небудзь зрабіць, але не хоча’ (Нар. сл.), польск. nieułomekчалавек без фізічных недахопаў, моцны, вялікі, вялізны’. Магчыма, ад прыметніка няўломкій ’няздольны прывучыцца да працы’, што ў сваю чаргу ад улама́ць ’прывучаць’, параўн.: Скоціна неуломкая, ни якъ уломаць не можно въ сосе (Нас.); другасна збліжаная да уло́мак (уломокъ) ’абломак’ (Нас.), што звязана з уло́маный ’зламаны’, уло́мный ’здольны прывучыцца да працы; які мае фізічны недахоп’; параўн. укр. уломок ’абломак, кавалак; слабы, хваравіты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ізго́й, ‑я, м.

1. У Старажытнай Русі — чалавек, які страціў сувязь са сваёй сацыяльная групай, напрыклад, прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які разарыўся.

2. перан. Чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец. Скрозь цемру ночы і змрочнасць лясоў, па глухіх дарожках .. накіраваліся яны, два ізгоі [Талаш і Мартын Рыль], у бок сваіх вёсак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыя́рх, ‑а, м.

1. Кіраўнік роду ў родавым грамадстве.

2. перан. Стары і вельмі паважаны чалавек у якім‑н. калектыве. // каго-чаго. Старшы і найбольш выдатны ў якой‑н. галіне дзейнасці чалавек. У Бруселі яго [Карловіча] благаслаўляе сам патрыярх польскіх гісторыкаў Іяхім Лелевель. Г. Кісялёў.

3. Вышэйшы духоўны тытул служыцеля праваслаўнай царквы. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Грэч. patriarchēs — роданачальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавя́рак, ‑рка, м.

Разм.

1. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей. [Ласянё] яшчэ з тыдзень хадзіла. А потым і яго не стала. Таксама забілі, недавяркі. Ермаловіч.

2. Чалавек, які не верыць у бога; бязбожнік.

3. Тое, што і недаверак. Алік падсунуўся бліжэй да Лёнькі і папрасіў: — Раскажы гэтаму недавярку, як твой бацька позняй восенню пераплыў Дняпро са зброяй, з радыёстанцыяй. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навічо́к, ‑чка, м.

Чалавек, які ўпершыню з’явіўся дзе‑н. Аднойчы ў дзіцячы дом прывялі навічка. Васілевіч. Вярнуліся з канікул усе вучні з далёкіх вёсак, прыйшлі навічкі. Пальчэўскі. // Чалавек, які ўпершыню пачаў займацца якой‑н. справай. Андрэй не быў навічком, якога аглушае шум станкоў. Шахавец. Тры месяцы мінула, як.. [Алесь] працуе на заводзе, але адчувае сябе па-ранейшаму навічком. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валье́ра, ‑ы, ж.

Абгароджаная пляцоўка для ўтрымання жывёлы, птушак. У вальеры.. [янот] прывык есці з кармушкі гатовы харч, які прыносіў яму чалавек. В. Вольскі.

[Фр. volière.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гузава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гузаватага. Чалавек.. лёг на зямлю і, адчуўшы яе гузаватасць, адным махам рукі згроб сабе пад галаву імшыстую купіну. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)