дыягно́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Урач, які ўстанаўлівае дыягназ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыялектало́гія, -і, ж.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае дыялекты.

|| прым. дыялекталагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэгуста́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які дэгустуе прадукты.

Д. чаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашы́йны, -ая, -ае.

Які носяць на шыі, надзяваюць на шыю.

Нашыйныя ўпрыгожанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неадабра́льны, -ая, -ае.

Які выражае неадабрэнне.

Н. погляд.

|| наз. неадабра́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небездако́рны, -ая, -ае.

Які не пазбаўлены недахопаў.

Яго адносіны да працы небездакорныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невыле́чны, -ая, -ае.

Які нельга вылечыць.

Невылечная хвароба.

|| наз. невыле́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няпро́шаны, -ая, -ае.

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння, нечаканы.

Н. госць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагадзі́нны, -ая, -ае.

Які робіцца, разлічваецца па гадзінах.

Пагадзінная аплата.

Пагадзінная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́нны¹, -ая, -ае.

Які вымяраецца ў даўжыню ў лінейных метрах.

П. метр.