аднафамі́лец, ‑льца, м.

Той, хто мае з кім‑н. няродным аднолькавае прозвішча. [Рыгор] здзіўлена пазіраў на мужчыну, не адважваючыся спытацца, ці той самы гэта Кірылюк, ці, можа, які аднафамілец. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., з інф.

Разм. Затрымацца, прыпазніцца; замарудзіць. Колькі гора з .. [Рыгорам] бывае І ў часіну малацьбы. Ці асцё зарэжа ў воку, Ці змарудзіць сноп падаць. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпрые́мства, ‑а, н.

Вытворчая ці гандлёвая ўстанова. Нават калі Зімчук з дому ехаў у аб’езд па цагельных заводах ці па другіх прадпрыемствах горада, ён падвозіў Валю на работу. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́тарыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Завесці гутарку; разгаварыцца. [Сёмка:] — Ехаў да гасподы і напаткаў Мікалаішку Зосю; узяў падвезці, і як разгутарыліся, дык і [не заўважылі], ці ідзе конь, ці стаіць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кичли́вость фанабэ́рыя, -рыі ж., фанабэ́рыстасць, -ці ж., пыхлі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коро́ткость

1. каро́ткасць, -ці ж.;

2. (близость) блі́зкасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зло́стность

1. зло́снасць, -ці ж.;

2. (злонамеренность) зламы́снасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зы́бкость

1. зы́бкасць, -ці ж.;

2. перен. хі́сткасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

говорли́вость

1. гаварлі́васць, -ці ж.;

2. перен. гаманлі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

багро́вость барво́васць, -ці ж., барвя́насць, -ці ж., чы́рвань, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)