Лязг ’ляск’, ля́згаць ’утвараць ляск’, ’біць у далоні, пляскаць’ (ТСБМ), полац. ’біць лыжкай па галаве’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае (Праабражэнскі, 1, 497; Фасмер, 2, 550). Гл. таксама лёскат, ляск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лянця́й, лінця́іна ’гультай’ (Нас., міёр., Нар. словатв.). Рус.-бел. ізалекса, утвораная ад лень1 (гл.) пры дапамозе суфікса ‑тай (Сабалеўскі, РФВ, 64, 140; 66, 398), як гультай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лімінда́ ’балбатлівы чалавек, які гаворыць недарэчна, не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм, утвораны ад літ. lementi лепятаць, мармытаць’ і суф. ‑да (як ў віц. лапанда ’балбатун’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магдэся ’неахайная жанчына’ (капыл., Нар. словатв.) утворана ад асабовага імя Магда і экспрэсіўнага суф. ‑эс‑я. Не выключана, што слова паходзіць з ням. Magd ’парабчанка, служанка’ (праз ідыш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пітка ’выпіўка’ (З нар. сл., навагр.). Укр. ви́питок (у выразе под випитком ’падвыпіўшы’), польск. wypitka, каш. vëpitka. Да выпіць ад залежн. дзеепрым. выпіты з суф. ‑ка. Гл. піць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нане́т ’зусім’: Звяліся ягады нанет (браг., калінк., З нар. сл.), ’зусім, нанішто’ (Бяльк.). З прыназоўнікавага спалучэння на і нет ’няма’ (гл.), дзе апошняе выступала ў якасці субстантываванага прыслоўя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наі́граны, найгра́ны ’пра яйцо з зародкам’ (стаўб., Нар. сл.; нараўл., Мат. Гом.). На базе эўфемізма іграць, параўн. тураўск. певень с курой грае (= апладняе яе). Параўн. таксама награ́ны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́чась ’нечасанае ільняное валакно’ (Касп.), нёчысь ’кужаль, вычасаны лён’ (бялын., Янк. Мат.), ’абадраны лён; палатно з абадранага лёну’ (круп., Нар. сл.), ’кужэльнае палатно’ (Сл. ПЗБ). Да часаць (лён).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нурэ́ц ’нырэц’ (карэл., Нар. лекс.), ’скачок у ваду’ (Яруш., Сл. ПЗБ), ’той, хто нырае’ (Сл. ПЗБ), ’вадаплаўная птушка’ (Сл. ЦРБ), укр. нурець ’тс’, макед. нурец ’тс’. Гл. нырэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павясо́к ’матузоў’ (З нар. сл., навагр.). З паясок з субстытуцыяй пратэаз, асабліва частай на тэрыторыі Гродзеншчыны. Аб мене і аглютынацыі пратэаз гл. яшчэ Мартынаў, Этимология 1984. М., 1986.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)