канста́нта, ‑ы, ж.

1. Пастаянная велічыня (у матэматыцы, фізіцы, хіміі). Канстанта цеплаправоднасці.

2. Пастаянны элемент, часцей пастаянны націск на пэўным складзе, у рытмічнай арганізацыі верша.

[Ад лац. constans.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыш’я́к, ‑у, м.

1. Хімічны элемент, цвёрдае ядавітае рэчыва, якое ўваходзіць у састаў некаторых мінералаў.

2. Прэпарат з такога рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ра, ‑ы, ж.

1. Хімічны элемент — лёгкае на загаранне рэчыва жоўтага ці шараватага колеру.

2. Разм. Жоўтае тлустае рэчыва, якое ўтвараецца на сценках вушнога канала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́за, -а, н.

1. Хімічны элемент, цяжкі коўкі метал серабрыстага колеру, асноўная састаўная частка чыгуну і сталі.

Каваць ж.

2. Вырабы з гэтага металу.

Дахавае ж.

3. Жалезістыя рэчывы як лячэбны сродак.

У яблыках шмат жалеза.

|| прым. жале́зны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Жалезныя вароты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арго́н, ‑у, м.

Хімічны элемент, газ без колеру і паху, які ўваходзіць у склад паветра (выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпаў, у рэкламных асвятляльных прыладах і інш.).

[Ад грэч. argos — нядзейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́бальт, ‑у, М ‑льце, м.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам, цвярдзейшы за жалеза.

2. Цёмна-сіняя фарба, у састаў якой уваходзіць кобальт.

[Ням. Kobalt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азо́т, ‑у, М азоце, м.

Хімічны элемент, бясколерны газ, які не падтрымлівае гарэння, складае значную частку паветра, з’яўляецца адным з галоўных элементаў жыўлення раслін. Атмасферны азот. Звязаны азот.

[Фр. azote ад грэч. a — не‑, без- і zōē — жыццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́дмій, ‑ю, м.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах.

2. Жоўтая фарба розных адценняў, якая прымяняецца ў алейным жывапісе, кераміцы і інш.

[Лац. cadmium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бром, ‑у, м.

1. Хімічны элемент, цяжкая вадкасць, якая дае чырвона-бурую пару з рэзкім непрыемным пахам.

2. Лякарства для супакойвання нервовай сістэмы, якое мае ў сваім саставе бромістыя злучэнні.

[Ад грэч. brōmos — дрэнны пах.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непахарэ́мны ’хваравіты і капрызны’ (Сл. ПЗБ). Няясна; каранёвы элемент нагадвае польск. chory ’хворы’, аднак словаўтваральная структура застаецца нявысветленай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)