за́яц, зайца, м.

1. Невялікі звярок атрада грызуноў, з доўгімі заднімі нагамі, доўгімі вушамі і кароткім хвастом. Заяц-бяляк. Заяц-русак. □ Па густым зарасніку, як вецер, праімчаўся спуджаны некім касавокі заяц. Якімовіч. // Футра гэтага звярка. // Мяса зайца як ежа; заячына.

2. Разм. Пра безбілетнага пасажыра. З запіскаю ад Баўдзея пайшоў Лабановіч на Новы Свет.. шукаць таго спрытнага обер-кандуктара, што жыў на грошы ад правозу безбілетных пасажыраў, або «зайцаў», як іх там называлі. Колас.

•••

Забіць двух зайцаў гл. забіць.

Пагнацца за двума зайцамі гл. пагнацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перелива́ть несов.

1. в разн. знач. пераліва́ць; см. перели́ть;

2. (о цвете) пераліва́цца;

перелива́ть все́ми цвета́ми ра́дуги пераліва́цца ўсі́мі ко́лерамі вясёлкі;

перелива́ть из пусто́го в поро́жнее погов. зялёны мак калаці́ць, бо́бу ў гаро́се шука́ць, з вадо́ю бі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гале́лы ’шэлег’ (манета; Нас., з заўвагай: «Dinarii Halenses была мелкая саксонская манета»). З формы галеръ ’назва манеты’, якую прыводзіць Булыка (Запазыч., 77), форму гале́лы атрымаць немагчыма, нават калі лічыць, што тут адбылася асіміляцыя: гале́лы < *галеры. Трэба шукаць іншае зыходнае слова. З нумізматычных даследаванняў вядома, што назва манеты denarii Hallenses ці проста Hallenses (ад назвы швабскага горада Hall) ужывалася і ў форме Halleri (гл. R. Kiersnowski, Wstęp do numizmatyki polskiej wieków średnich. W‑wa, 1964, с. 121). Гэта апошняя праз пасрэдніцтва польск. мовы патрапіла ў бел.: гале́лы (націск!) < Halleri (з асіміляцыяй l — r > l — l).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́лец ’адзін з пяці канцавых частак кісці рукі або ступні ў чалавека; канечны член на лапах жывёл і птушак; валік або стрыжань у машынах’. Агульнаслав.: рус. па́лец, укр. па́лець, ст.-рус., ц.-слав. пальць, польск. palec, славен. pȃlec ’вялікі палец’ і г. д. Прасл. раlъ > palьcь. Роднаснымі лічацца лац. pollex, ‑icis ’вялікі палец (на руцэ, назе)’ (падваенне l у выніку экспрэсіўнага характару), далей нов.-перс. pālidanшукаць, ісці па слядах’, балг. пáлам ’шукаю’, ст.-в.-ням. fuolen ’адчуваць’ (Фасмер, 3, 191; Махэк, 429; у Фасмера, гл. агляд літ-ры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́цяты ‘рабіць што-небудзь, пераходзячы з месца на месца’ (кам., ЖНС); 3‑я ас. адз. л. ты́цяе ‘цягнецца, пляцецца, ціха ідзе’ (Бес.). Няясна; магчыма, роднаснае чэш. tejcet ‘бадзяцца, швэндацца, ацірацца, лазіць (з месца на месца)’ — старачэшскае ў адносінах да яго (у выніку падаўжэння ъ > y) было б ⁺tycěti (Махэк₂, 638). Да прасл. *tekti, адкуль цячы (гл.). Семантычна суадносіцца з ты́цатішукаць’ (Сл. Брэс.), якое, аднак, бліжэй да ўкр. ти́цяти, ти́цькати ‘біць заднімі нагамі’, серб. ти́цаты ‘датыкацца’, славац. tycať ‘торкаць’, што да прасл. *tycati, *tъknǫti (ЕСУМ, 5, 566, 577), гл. тыц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надзе́йны, ‑ая, ‑ае.

Такі, на якога можна спадзявацца. Надзейная варта. Надзейны памочнік. Надзейны саюзнік. □ [Жан:] — Надзейным людзям даручана здабываць друкарскае абсталяванне. Новікаў. Надзейнаю зменай мы станем у строй Пад ленінскі сцяг наш барвовы. Гілевіч. // Трывалы, моцны. Надзейныя рыштаванні. □ Шнур быў доўгі, метраў са сто, і надзейны, у тры шпагаціны. Брыль. // Які забяспечвае дасягненне мэты, пэўны. Надзейны сродак. □ [Дырэктар:] — [Лясы] былі надзейным прытулкам для.. [партызан] і непераадольнай перашкодай для ворага. В. Вольскі. [Клямт] стаў шукаць больш надзейнага месца. Мележ. // перан. Які забяспечвае поспех. Сяргею здалося, што ён знайшоў надзейны ключ да сэрца старой. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́н, ‑у, м.

1. Няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны. — Мы акружэнне прабавалі двойчы, Пасля, кантужаны, я трапіў у палон. Смагаровіч. Быў сакавік сорак першага года. Для нас, жаўнераў польскай арміі, поўз другі год палону. Маладыя — нічога, трымаліся. А са старых — сямейных мужчын, .. двое ўжо звар’яцелі. Брыль.

2. перан. Стан залежнасці, падпарадкаванасці каму‑, чаму‑н.; знаходжанне ў гэтым стане. Дзе ты, шчасце, дзе прапала? Дзе твой радасны палон? Колас. Самае страшнае, калі чалавек, асвоіўшы гатовыя формы работы, знаходзіцца ў палоне іх і баіцца шукаць новага. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Заняцца пошукамі; шукаць некаторы час. — Антось, трэба пашукаць фурманку, ці што, — сказаў Васіль Дзянісавіч. Мележ. [Юрка:] — Добра, вы тут пасядзіце, а я схаджу вады пашукаю. Курто. Спачатку Якаў хацеў зайсці ў гэты дом, пашукаць там ранейшых сваіх гаспадароў, але перадумаў. Кулакоўскі. Узвышаючыся над галовамі людзей, я вачыма пашукаў генеральскую дачку. Карпюк.

•••

Пашукаць такога (такую, такіх) — ужываецца ў якасці азначэння каго‑н. (чаго‑н.), хто (што) вызначаецца надзвычайнымі, рэдкімі якасцямі. Настаўнікам Лукавіцын быў — пашукаць такога: старанны, паслухмяны, і заўсюды ў начальства навідавоку. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сачыць ’назіраць, наглядаць за кім-небудзь, чым-небудзь’, ’адшукваць’, ’дапільноўваць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Стан., Ласт.), ’цікаваць, высочваць, віжаваць’ (Бяльк., Гарэц.), ’пільнаваць’ (Сл. ПЗБ) ’назіраць, запільноўваць’ (Варл.) ’шукаць у галаве’ (Сержп. Прык.) ’гнаць звера (пра сабаку)’ (Сцяшк.) ’быць падобным на каго-небудзь’: сочыць бацькупадобны да бацькі (віл., глыб., Сл. ПЗБ), сочы́ць ’высочваць’ (ТС). Укр. сочи́ти ’падпільноўваць’, рус. сочи́тьшукаць, дапільноўваць’, ст.-рус. сочити, сочу ’адшукваць; весці судовую справу’, польск. soczyć ’паклёпнічаць, цкаваць’, чэш. sočiti ’ненавідзець; раўнаваць; абгаворваць’, серб.-харв. со̀чити ’выявіць, адшукаць’, ’даказаць’, славен. sáčiti ’лавіць’, балг. со́ча ’паказваю’. Прасл. *sočiti. Звязваюць з прасл. *sokъ ’абвінаваўца, выведнік’ і параўноўваюць з літ. sakýti, sakaũ ’гаварыць’, лат. sacît, ст.-в.-ням. sagen ’тс’ і г. д. (Бругман, IF, 12, 38; Траўтман, 255; Мюленбах-Эндзелін, 3, 603; Младэнаў, РФВ, 63, 310; Фасмер, 3, 731). Махэк₂ (566) зыходным значэннем лічыць ’дапільноўваць, адшукваць (звера)’ і супастаўляе з літ. sekù, sèkti ’ісці (следам)’, лац. sequor, ірл. sechur ’тс’, ст.-інд. sáčate ’ідзе следам’. Бязлай (Linguistika, VIII, 1, 71), славенскае слова таксама супастаўляе з літ. sèkti, лат. sekt ’ісці следам’. Аб супастаўленні слав. *sočiti з вышэйпрыведзенымі балцкімі словамі меркаваў яшчэ Фрэнкель (757, 773). Варбат (Марфан., 31–32) падтрымлівае думку Брукнера (394–395) аб зліцці ў слав. sočiti двух вышэйназваных індаеўрапейскіх гнёздаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зуй1 ’адыход пры часанні воўны’ (карэліц., Жыв. сл.). Ці не з літ. zuĩkis ’заяц’, паколькі заяц між іншым ’раменьчык, з дапамогай якога звязваюць часткі хамута’ ў рус. гаворках, сумежных з БССР. Але гэта мала верагодна. Звязана з зуёк (гл.)? Няясна.

Зуй2 ’хітры; кволы чалавек’ (Касп.). Рус. зуй, арханг., пенз. ’рухавае, жвавае дзіця’, перм. ’бойкі чалавек’, зах.-бранск. ’пануры, маўклівы чалавек’, ярасл., калуж. ’хітры чалавек, зух’. Розныя значэнні і шырокая тэрыторыя распаўсюджання не даюць пэўна выдзеліць цэнтральную сему (рухавасць?) і паставіць пытанне пра запазычаны характар слова (літ. zuĩkis ’заяц’, zùiti ’рухацца, шукаць’?). Ці звязана з зуёк? Параўн. зух. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)